адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Хва́ставіцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Хваставічы.
Хваставіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Глускі раён |
Уключае | 20 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Хваставічы |
Дата ўтварэння | 24 верасня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 1 275 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Утвораны 24 верасня 1926 года ў складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў Глускім раёне Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці, з 23 студзеня 1960 года — Магілёўскай вобласці. 24 чэрвеня 1960 года ў склад сельсавета з Завалочыцкага сельсавета перададзены вёскі Баравішча, Дуброва, Людзвінова і Ольніца[1]. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Бабруйскага раёна. 15 студзеня 1971 года ў склад новаўтворанага Кіраўскага сельсавета перададзены вёскі Балашэвічы і Зарэчча[2]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Клятнянскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Даколь, Старына, Сялец, Цяснова)[3]. 13 красавіка 2018 года ў склад Калаціцкага сельсавета перададзена вёска Заполле, у склад Слаўкавіцкага сельсавета — вёска Гарадзішча[4].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (18 населеных пунктаў) — 1511 чалавек[5], з іх 93,7 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (20 населеных пунктаў) — 1275 чалавек[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.