Хаўер Педра Савіёла Фернандэс (ісп.: Javier Pedro Saviola Fernandez; нар. 11 снежня 1981, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст (нападнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2000—2007). Маючы іспанскае паходжанне, у 2004 годзе атрымаў грамадзянства гэтай краіны. Хаўер уваходзіць у спіс «125 найлепшых футбалістаў свету» (вядомага як «ФІФА 100»), складзенага ў 2004 годзе па просьбе ФІФА да стагоддзя гэтай арганізацыі легендарным Пеле.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Хаўер Педра Савіёла | ||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Трус (El Conejo) | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
11 снежня 1981[1][2][…] (42 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Аргенціна | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 169 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 61 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Барселона U-19 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кар’ера
«Рывер Плэйт»
Хаўер дэбютаваў у складзе «Рывер Плэйт» ва ўзросце 16 гадоў і амаль адразу стаў адным з выдатных бамбардзіраў клубу.
«Барселона»
У 2001 годзе, ва ўзросце 19 гадоў, Савіёла з’ехаў за мяжу, каб гуляць у клубе «Барселона». Яго трансфер абышоўся іспанцам у 15 млн фунтаў стэрлінгаў. Неўзабаве пасля чаго, у 2004 годзе, Хаўер атрымаў іспанскае грамадзянства. Пад кіраўніцтвам трэнера Карлеса Рэшака Савіёла забіў 17 галоў у сваім першым сезоне, стаўшы чацвертым бамбардзірам Ла Лігі.
Другі год Савіёлы ў клубе пачаўся не гэтак добра, бо аргенцінец за паўсезону меў толькі два галы на сваім рахунку. Калі ван Гал быў звольнены, а Радамір Анціч стаў новым галоўным трэнерам «Барселоны», Савіёла забіў яшчэ 11 галоў да сканчэння сезону.
«Рэал»
10 ліпеня 2007 года «Рэал» склаў кантракт з Хаўерам на тры гады, пасля таго як дзеянне кантракту з «Барселонай» скончылася[3].
«Бенфіка»
26 чэрвеня 2009 года «Бенфіка» і «Рэал» дамовіліся аб пераходзе аргенцінца ў партугальскі клуб, сума дагавора склала 5 млн еўра.
«Малага»
У апошнія гадзіны трэнсфернага акна 2012 года Савіёла ўзгадніў пераход ў «Малагу»[4], такім чынам вярнуўшыся ў Ла Лігу.
«Алімпіякос»
25 ліпеня 2013 года Савіёла падпісаў двухгадовы кантракт з грэчаскім чэмпіёнам «Алімпіякосам»[5].
«Верона»
1 верасня 2014 года стала вядома, што сваю кар’еру Савіёла працягне ў італьянскім клубе «Верона»[6].
«Рывер Плэйт»
30 чэрвеня 2015 года было абвешчана аб вяртанні Савіёлы ў «Рывер Плэйт». Праз месяц Савіёла разам з клубам стаў уладальнікам Кубка Лібертадорэс. У студзені 2016, адгуляўшы ўсяго паўгады, разарваў кантракт з «Рывер Плэйтам»[7].
Міжнародная кар’ера
У 2001 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны.
Трэнерская кар’ера
У верасні 2016 года Савіёла атрымаў трэнерскую пасаду ў андорскім клубе «Ардына»[8]. Таксама гуляў у міні-футбол за «Энкамп», разам з якім стаў чэмпіёнам Андоры. У 2022 годзе перайшоў на працу ў юніёрскую каманду «Барселоны».
Зноскі
- Javier Saviola // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Javier Pedro Saviola Fernández // Enciclopèdia de l'esport català — Grup Enciclopèdia, 2012.
- Saviola to sign off at Barça. UEFA.com
- Савиола стал игроком «Вероны». championat.com
- Савиола будет тренировать в Андорре. by.tribuna.com
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.