спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Спіс ФІФА 100 (англ.: FIFA 100) быў прадстаўлены ФІФА 4 сакавіка 2004 года ў Лондане на цырымоніі, прысвечанай 100-годдзю галоўнай футбольнай арганізацыі. Спіс складзены бразільскім футбалістам Пеле, у які ён уключыў 125 вядомых ігракоў, якія жылі на той момант. Лік 100 у назве азначае 100-годдзе ФІФА. Пеле было трэба з 300 прапанаваных варыянтаў выбраць 50 дзейных і 50 былых да моманту складання спіса футбалістаў. У часткі выбару ігракоў, якія завяршылі кар'еру, ён не змог укласціся ў прапанаваныя рамкі і замест 50 уключыў у спіс 75 футбалістаў
У адрас ФІФА раздавалася шмат крытыкі з нагоды гэтага дакумента, на думку некаторых даследчыкаў, спіс быў складзены самой ФІФА, у прыватнасці яе прэзідэнтам, Зепам Блатэрам, а не Пеле, і што ў ім шмат сучасных футбалістаў, унёсак якіх у футбол яшчэ не гэтак вялікі. На думку тых жа даследчыкаў, спіс быў складзены па палітычных матывах, у прыватнасці, пра гэта кажа шырокая геаграфія спіса[1][2].
Крытыка раздавалася нават ад сяброў Пеле. Паўабаронца зборнай Бразіліі Жэрсан, не ўлучаны ў спіс, спрабаваў знайсці першакрыніца спіса, але беспаспяхова. Пазней, на адной з тэлевізійных праграм ён разарваў буклет са спісам. Марка ван Бастэн і Увэ Зеелер адмовіліся ад удзелу ў дадзенай імпрэзе (не сталі фатаграфавацца для буклета)[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.