From Wikipedia, the free encyclopedia
Харысан Хейган «Джэк» Шміт (англ.: Harrison Hagan "Jack" Schmitt; нар. 3 ліпеня 1935 г.) — астранаўт ЗША ў адстаўцы, сенатар-рэспубліканец ад штата Нью-Мексіка ў 1977—1983 гадах. Уключаны ў Залу славы астранаўтаў.
Астранаўт-вучоны, доктар геалогіі Гарвардскага ўніверсітэта. Працаваў над геалогіяй Месяца, распрацоўваў праграмы геалагічных даследаванняў для экіпажаў Апалонаў, удзельнічаў у геалагічнай падрыхтоўцы ўсіх астранаўтаў.
Быў у складзе экспедыцыі «Апалон-17», шосты высадцы людзей на Месяц. Агульная працягласць знаходжання месяцавага модуля на паверхні Месяца — 75 гадзін 1 хв.
У 1973 годзе Шміт быў узнагароджаны медалём НАСА «За выбітныя заслугі».
Да 1974 года працаваў у НАСА памочнікам дырэктара па навукова-даследчых работ.
У праграме Апалон адзіны астранаўт — не лётчык па прафесіі. На 2011 год, ён з'яўляецца апошнім чалавекам, які высадзіўся на паверхню Месяца. У час экспедыцыі «Апалон-17» ён выйшаў з месяцавага модуля пасля камандзіра, Юджына Сернана. Але перад адпраўленнем Юджын Сернан вярнуўся ў месяцавы модуль пасля Шміта, стаўшы апошнім на сёння чалавекам, які стаяў на Месяцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.