Ханкок (акруга, Мэн)

акруга ў штаце Мэн, ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Ханкок (акруга, Мэн)map

Акруга Ханкок (англ.: Hancock County) — акруга на паўднёвым усходзе штата Мэн, ЗША. Насельніцтва на 2020 год складала 55 478 чалавек. Адміністрацыйны цэнтр акругі — горад Элсуэрт.

Хуткія факты Ханкок, Краіна ...
Ханкок
англ.: Hancock County
Thumb
Thumb
Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1790
Насельніцтва
  • 55 478 чал. (1 красавіка 2020)[2]
Плошча
  • 6 089 км²
Thumb
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Акруга была зарэгістравана 25 чэрвеня 1789 года і названа ў гонар Джона Хэнкока, першага губернатара штата Масачусетс. Хэнкок мае самую доўгую берагавую лінію сярод акруг Мэна. Прамысловае рыбалоўства і турызм з’яўляюцца найважнейшымі галінамі прамысловасці акругі.

Геаграфія

Плошча акругі складае 6 070 км², з іх 4 110 км² (68 %) — суша, а 1960 км² (32 %) — вада. Гэта вобласць горна-далінная, абмежаванай на захадзе ракой Пенабскот і на поўдні некалькімі залівамі Атлантычнага акіяна. Яна ўключае ў сябе мноства астравоў. На востраве Маунт-Дэзерт знаходзіцца гара Кадылак (467 метраў), самая высокая вяршыня ўзбярэжжа Атлантычнага акіяна ў штаце Мэн, і Сомс-Саўнд, адзіны фіёрд на ўсходнім ўзбярэжжы[3].

Суседнія акругі

Дэмаграфія

Больш інфармацыі Перапіс насельніцтва, Перапіс ...
Перапіс насельніцтва
ПерапісНасельніцтва
17909 542
180016 35871.4%
181030 03183.6%
182031 2904.2%
183024 336-22.2%
184028 60517.5%
185034 37220.2%
186037 7579.8%
187036 495-3.3%
188038 1294.5%
189037 312-2.1%
190037 241-0.2%
191035 575-4.5%
192030 361-14.7%
193030 7211.2%
194032 4225.5%
195032 105-1%
196032 2930.6%
197034 5907.1%
198041 78120.8%
199046 94812.4%
200051 79110.3%
201054 4185.1%
202055 4781.9%
Закрыць

Паводле перапісу 2020 года ў акрузе Ханкок жылі 55 478 чалавек. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 49,1 год. Насельніцтва акругі па ўзроставым дыяпазоне размеркавалася наступным чынам: 16,9 % — жыхары маладзейшыя за 18 гадоў, 58,1 % — ад 18 да 65 гадоў і 25,0 % — ва ўзросце 65 гадоў і старэй. Расавы склад: белыя — 92,7 %, афраамерыканцы — 0,6 %, карэнныя амерыканцы — 0,5 % і азіяты — 1,0 %. 1,7 % насельніцтва — лацінаамерыканцы[4].

У 2020 годзе медыяны даход на сям’ю ацэньваўся ў 74 217 $, на хатнюю гаспадарку — у 58 345 $. 10,1 % насельніцтва пражываюць за рысай беднасці. 35,2 % маюць вышэйшую адукацыю[4].

Галерэя

Зноскі

  1. http://quickfacts.census.gov/qfd/states/23/23009lk.htmlБюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 10 ліпеня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q637413'></a>
  2. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q637413'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q23766566'></a>
  3. Hancock County, Maine, United States. Britannica. Праверана 16 лістапада 2022.
  4. Hancock County, Maine. Бюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 18 лістапада 2022.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.