Хакасы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хакасы (саманазва: тадарлар) — цюркскі народ у Расіі, які пражывае на поўдні Сібіры (Мінусінская катлавіна). Тытульны этнас Рэспублікі Хакасія. Колькасць — 72 959 (2010 г.). Рэлігія — праваслаўе, таксама захаваўся шаманізм.
Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...
Хакасы (тадарлар) | |
Агульная колькасць | 72 959 (2010 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Хакасія, Расія |
Мова | хакаская |
Рэлігія | шаманізм, татэмізм, праваслаўе |
Блізкія этнічныя групы | шорцы, алтайцы, кіргізы |
Закрыць
Да хакасаў па культуры і мове блізкія целенгіты, целеуты, чулымцы, шорцы. Хакаская мова адносіцца да ўйгурскай групы ўсходне-хунскай галіны цюркскіх моў, мае чатыры дыялекты: качынскі, сагайскі, кызыльскі і шорскі. Сучасная пісьменнасць створаная на аснове кірыліцы.