Фінал Players Tour Championship 2010/2011 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фінал Players Tour Championship 2010/2011 (таксама вядомы як Players Tour Championship Grand Final 2011 і PartyCasino.com Players Tour Championship Grand Final 2011 ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры і выніковы турнір серыі PTC 2010/2011, які праходзіў з 16 па 20 сакавіка 2011 года на арэне Гелікс у Дубліне, Ірландыя. Прызавы фонд турніру склаў £200,000, з якіх £60,000 атрымаў пераможца.
Фінал Players Tour Championship 2010/2011 | |
Сезон | 2010/2011 |
---|---|
Тэрміны | 16 — 20 сакавіка 2011 |
Арэна | Гелікс |
Горад | Дублін |
Краіна | Ірландыя |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | PartyCasino.com |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £200,000 |
Прызавыя пераможцы | £60,000 |
Фінал | |
Пераможца | Шон Мёрфі |
Фіналіст | Мартын Гоўлд |
Лік | 4:0 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 24 |
Колькасць матчаў | 22 |
Колькасць фрэймаў | 118 |
Колькасць соценных серый | 13 |
Найвышэйшая серыя | 143 (Марк Уільямс) |
←ЕPTC6 ● PTC 2010/2011 ● | |
● Фінал PTC ● 2012→ | |
Снукерны сезон 2010/2011 | |
←Хайнань Класік | Адкрыты чэмпіянат Кітая→ |
Пераможцам турніру стаў Шон Мёрфі, які перайграў на сваім шляху да тытула Рыкі Уолдэна (4:2), Стывена Лі ў чвэрцьфінале (4:3), Мэцью Стывенса ў паўфінальным матчы (4:0), а ў фінальным паядынку разграміў Мартына Гоўлда з лікам 4:0. Такім чынам, 28-гадовы англічанін выйграў свой дзявяты прафесійны і чацвёрты рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама трэцяе спаборніцтва ў сезоне (пасля перамог на Усі Класік ў чэрвені і на адкрытым чэмпіянаце Бруге 2010 года).