Філіп Ар’ес
From Wikipedia, the free encyclopedia
Філіп Ар'ес (фр.: Philippe Ariès, 21 ліпеня 1914, Блуа — 8 лютага 1984, Парыж) — французскі гісторык, медыевіст, прадстаўнік школы «Аналаў».
Філіп Ар'ес | |
---|---|
фр.: Philippe Ariès | |
Дата нараджэння | 21 ліпеня 1914(1914-07-21)[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лютага 1984(1984-02-09)[1] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Primerose Lascazas de Saint-Martin[d] |
Род дзейнасці | гісторык, медыявіст, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | сярэдневякоўе, гісторыя ментальнасцяў і гісторыя культуры[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Прэміі |
Albéric-Rocheron Prize[d] (1961) |
Аўтар прац па гісторыі штодзённасці, сям'і і дзяцінства. Прадметам яго найбольш вядомай кнігі «Чалавек перад тварам смерці» з'яўляецца гісторыя адносін да смерці ў еўрапейскім грамадстве. Аўтар прац, прысвечаных дзяцінству, дзіцяці і стаўленні да яго пры «старым парадку», пераважна ў XVI—XVIII стст. У сваіх працах паказаў, што і стаўленне да дзяцінства і ўспрыманне смерці сутнасць важныя прадметы гістарычнага аналізу.
Сваі раннія працы прысвячаў гістарычнай дэмаграфіі, у далейшым далучыўся да распрацоўкі праблематыкі гісторыі менталітэту. У яго паспяховых на інтэрнацыянальным узроўні, аднак і даволі спрэчных манаграфіях даследаваў таксама гісторыю дзяцінства і гісторыю смерці. Разам з Жоржам Дзюбі і Полем Венье ажыццявіў выданне 5-і томнай «Гісторыі прыватнага жыцця».