Школа Аналаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Школа «Аналаў» — навуковы кірунак, які ўзнік ў Францыі і гуртуецца вакол заснаванага Маркам Блокам і Люсьенам Феўрам часопіса, які выходзіў пад назвай «Аналы» (1929—1939), «Аналы сацыяльнай і эканамічнай гісторыі» (1939—1941), «Аналы сацыяльнай гісторыі» (1941—1945), неперыядычныя «Зборнікі сацыяльнай гісторыі» (тым самым часам), «Аналы. Эканомікі. Грамадства. Цывілізацыі» (1945—1994), «Аналы. Гісторыя, сацыяльныя навукі» (з 1994 па цяперашні час).
Выступалі за стварэнне новай «сінтэтычнай» (шматмернай і рознабаковай) гісторыі ў супрацьвагу «падзейнай», якая проста апавядае пра змену, чаргаванне гістарычных падзей. У даследаваннях прадстаўнікоў Школы «Аналаў» шмат увагі надавалася аналізу праблем ментальнасці, карціны свету розных народаў, псіхалагічных станаў людзей розных гістарычных эпох, духоўнай культуры і іншаму.