From Wikipedia, the free encyclopedia
Фёдар Савельевіч Хітрук (1 мая 1917, Цвер — 3 снежня 2012, Масква) — савецкі і расійскі мультыплікатар, рэжысёр, сцэнарыст, педагог, перакладчык. Народны артыст СССР (1987).
Фёдар Савельевіч Хітрук | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 красавіка (1 мая) 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 снежня 2012[2] (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Mariya Motruk[d] |
Дзеці | Andrei Khitruk[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, мастак-мультыплікатар, тэатральны педагог, педагог, перакладчык |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0451658 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лаўрэат двух Дзяржаўных прэмій СССР (1976, 1982), Нацыянальнай прэміі ГДР (1971).
Фёдар Хітрук нарадзіўся 18 красавіка (1 мая) 1917 года ў Цверы, сярэднім з трох братоў ў яўрэйскай сям'і. Бацька — слесар, а пазней інжынер Савелій Давыдавіч Хітрук (1887—1983), у апошнія гады жыцця — пенсіянер рэспубліканскага значэння, паходзіў з Полацка; маці — Ганна Антонаўна Хітрук (народжаная Нахамчык, 1893—1985), была родам з Рыгі.
Скончыў мастацкі тэхнікум у 1937 годзе. У 1937—41 гадах і з 1947 года працаваў на кінастудыі «Саюзмультфільм». Арганізатар і кіраўнік мультыплікацыйнай майстэрні на Вышэйшых рэжысёрскіх і сцэнарных курсах; выкладаў у Школе-студыі «ШАР». Як мастак удзельнічаў у стварэнні больш 200 мультфільмаў. З 1961 года быў рэжысёрам маляваных фільмаў. Творчасць Хітрука адметная грамадзянскасцю тэмы, арыгінальнасцю выяўленчай мовы, лаканічнасцю формы: «Гісторыя аднаго злачынства» (1962; прыз Усесаюзнага кінафестывалю, 1964), «Канікулы Баніфацыя» (1965, галоўны прыз Усесаюзнага кінафестывалю, 1966), «Чалавек у рамцы» (1967), «Фільм, фільм, фільм!» (1968), «Віні-Пух» (серыя мультфільмаў, 1969-72), «Юнак Фрыдрых Энгельс» (1970, з В.Курчэўскім і мультыплікатарамі ГДР, прызы Міжнародных кінафестываляў у Лейпцыгу і Обергаўзене, Нацыянальная прэмія ГДР, 1971), «Востраў» (1973, прызы Усесаюзнага і Міжнародных кінафестываляў у Кракаве, Кане, 1974), «Ікар і мудрацы» (1976, прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Лейпцыгу), «Дару табе зорку» (1979), «Леў і бык» (1983, прыз Усесаюзнага кінафестывалю, 1984) і іншыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.