From Wikipedia, the free encyclopedia
Фю́рар[1] (ням.: Führer) — нямецкае слова, якое азначае «правадыр» або «лідар». У Германіі у 1934—1945 гадах афіцыйны тытул главы дзяржавы і Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі (1921—1945), а таксама складовая частка званняў і пасад у СС (штурмбанфюрар, групенфюрар і інш.). Як правіла, слова выкарыстоўваецца ў якасці абазначэння Адольфа Гітлера, які афіцыйна насіў гэты тытул.
Фюрар і рэйхсканцлер нямецкага народа ням.: Führer und Reichskanzler des deutschen Volkes | |
---|---|
Скасаваная дзяржаўная пасада | |
Штандар фюрара і рэйхсканцлера | |
Адольф Гітлер (апошні на пасадзе) | |
Краіна | Трэці рэйх |
Папярэдняя пасада | Рэйхспрэзідэнт |
Пасада-пераемніца | Рэйхспрэзідэнт |
Першы на пасадзе | Адольф Гітлер |
Апошні на пасадзе | Адольф Гітлер |
Рэзідэнцыя | Берлін, Рэйхсканцылярыя |
Заснавана | 2 жніўня 1934 |
Скасавана | 30 красавіка 1945 |
Тытул «фюрар» быў атрыманы Гітлерам 9 жніўня 1934 года пасля смерці рэйхспрэзідэнта Веймарскай рэспублікі Гіндэнбурга. Паводле закона, новая пасада фюрара і рэйхсканцлера аб'яднала пасады прэзідэнта і канцлера, зрабіўшы Гітлера аднаасобным кіраўніком Германіі[2] [3]. «Прынцып фюрарства» (ням.: Führerprinzip) шырока прапагандаваўся нацысцкай партыяй, адным з самых вядомых лозунгаў якой быў «Адзін народ, адна дзяржава, адзін правадыр» (ням.: Ein Volk, ein Reich, ein Führer).
У наш час слова можа ўжывацца (іранічна) у дачыненні да любога правадыра ахлакратыі.
Слова з'яўляецца складовай часткай шматлікіх слоў. Напрыклад: Lokführer (машыніст), Spielführer (капітан каманды), Führerschein (пасведчанне вадзіцеля) і г.д.
У перакладзе Elberfelder, выдадзеным у 1871 годзе, а таксама ў перакладзе Новага свету (афіцыйным перакладзе, які выдаецца Сведкамі Іеговы) — Евангелля паводле Матфея на нямецкую мову слова «Führer» выкарыстоўваецца ў якасці аднаго з тытулаў Ісуса Хрыста (адпавядае стар.-грэч.: καθηγητὴς, беларускаму «Правадыр» ці «Настаўнік»; Мф. 23:10)[4][5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.