From Wikipedia, the free encyclopedia
Фрэнк Оўэн Геры (англ.: Frank Owen Gehry, сапраўднае імя Эфраім Оўэн Гольдберг, англ.: Ephraim Owen Goldberg; нар. 28 лютага 1929, Таронта) — адзін з найбуйнейшых архітэктараў сучаснасці, які стаяў ля вытокаў архітэктурнага дэканструктывізму. Лаўрэат Прытцкераўскай прэміі 1989 года.
Фрэнк Геры | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 лютага 1929[1][2][…] (95 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Таронта і Лос-Анджэлес[5] |
Узнагароды |
Імператарская прэмія (1992) прэмія Штайгер[d] (2011) Каралеўскі залаты медаль[d] (2000) Каліфарнійская зала славы[d] (2006) Залаты леў[d] (2008) Great Immigrants Award[d] (2009) |
foga.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрэнк Геры нарадзіўся ў сям’і імігрантаў з Польшчы. Яго дзед гандляваў будаўнічымі матэрыяламі, а бацька валодаў крамай гандлёвых і гульнявых аўтаматаў. Малады Эфраім (Фрэнк) быў збіты на глебе антысемітызму, і гэтая псіхалагічная траўма паслужыла падставай змяніць прозвішча і разам з сям’ёй пераехаць у Амерыку. З 17 гадоў Геры жыў у Лос-Анджэлесе. Вучыўся спачатку ва Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі (бакалаўр, 1954), а затым у Гарвардскім універсітэце (магістр, 1957). Працаваў у праектных фірмах В. Груна, Перэйры і Лакмана ў ЗША, у архітэктара А. Рамондэ ў Францыі. У 1962 годзе вярнуўся ў ЗША і адкрыў у Лос-Анджэлесе сваё бюро з іншым архітэктарам, а ў 1967 годзе яно было пераўтворана ў Frank O. Gehry and Associates. У 2014 годзе кампанія была адной з вядучых архітэктурных фірм свету, у якой працавалі больш за 200 архітэктараў.
У 1950—1960-я гады Фрэнк Геры знаходзіўся пад уплывам Фрэнка Лойда Райта; архітэктар звярнуўся да тэмы постмадэрнізму ў 1978 годзе, дасціпна перабудаваўшы ўласны асабняк 1920-х гадоў пабудовы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.