From Wikipedia, the free encyclopedia
Францішак Сяліцкі (29 лістапада 1923, Мікуліна, цяпер Даўгінаўскі сельсавет Вілейскага раёна — 2 верасня 2001, Уроцлаў) — славіст, доктар філалагічных навук. Прафесар Інстытута славянскай філалогіі Уроцлаўскага універсітэта.
Францішак Сяліцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 лістапада 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 верасня 2001 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | славіст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Рэпрэсаваны савецкай уладай у 1941 годзе, зняволены ў Вілейскай турме, вывезены на Алтай. Працаваў пастухом, трактарыстам у саўгасе.
Удзельнік Другой сусветнай вайны. З 1943 года ваяваў у складзе 1-й Варшаўскай пяхотнай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі . Вызваляў Варшаву ў 1945 годзе. Звольнены з Войска Польскага ў 1948 годзе падчас камуністычных чыстак у званні капітана. На радзіму не вярнуўся.
З успамінаў пра роднае Мікуліна:
Гэта прыгожая вёсачка (хутчэй нават была такою), абкружаная зелянінай садоў і іншых дрэў. Менавіта там у таварыстве сваіх аднагодкаў я правёў першыя гады дзяцінства і пачатак маладосці. Маімі сябрамі ў гульнях былі мае стрыечныя браты і сёстры[1] |
У 1950 годзе пачынае вывучаць русістыку ва Уроцлаўскім універсітэце. Ад 1951 года асістэнт кафедры рускай філалогіі. Дырэктар Інстытута славянскай філалалогіі Уроцлаўскага ўніверсітэта (1973—1978), дэкан філалагічнага факультэта (1978—1981), кіраўнік аддзялення славянскіх літаратур.
Аўтар каля 400 прац — манаграфій, падручнікаў, анталогій, лекцый, аўтарэфератаў, артыкулаў, рэцэнзій.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.