From Wikipedia, the free encyclopedia
Фердынанда I Медычы (італ.: Ferdinando de' Medici, 30 ліпеня 1549 — 3 лютага 1609) — вялікі герцаг Тасканскі (1587—1609), які значна павялічыў прэстыж і ўплыў дому Медычы ў Італіі і за яе межамі.
Фердынанда I Медычы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Ferdinando I de' Medici | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Франчэска I | ||||||
Пераемнік | Козіма II | ||||||
Нараджэнне |
30 ліпеня 1549[1] |
||||||
Смерць |
3 лютага 1609[1] (59 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Медычы | ||||||
Бацька | Козіма I Медычы[d] | ||||||
Маці | Элеанора Таледская | ||||||
Жонка | Крысціна Латарынгская[2][3] | ||||||
Дзеці | Козіма II Медычы[4], Марыя Мадалене Медычы[d], Кацярына Медычы, Карла Медычы[d], Клаўдыя Медычы[d][4], Ларэнца Медычы[d][4], Элеанора Медычы[d], Франчэска дзі Фердынанда Медычы[d] і Філіпіна Медычы[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Дзейнасць | палітыка[5], кіраванне[5] і мецэнацтва[d][5] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Быўшы малодшым сынам герцага Козіма Медычы і Элеаноры Таледскай, Фердынанда не прызначаўся для герцагскага трона і ўжо ў 14 гадоў атрымаў тытул кардынала без прыняцця святарскіх абрадаў (кардынал-парафіянін). Правядучы сваю маладосць у Рыме, ён збіраў італьянскія старажытнасці на пабудаванай ім жа віле Медычы, калі раптоўная смерць яго брата Франчэска зрабіла яго спадчыннікам усёй Тасканы. Узыйшоўшы на тасканскі прастол, ён заставаўся адначасова кардыналам, але адмовіўся ад тытула, калі праз два гады ён узяў шлюб з унучкай Кацярыны Медычы, Крысцінай Латарынгскай.
Фердынанда праявіў выдатную праніклівасць, падтрымаўшы Генрыха Наварскага пазыкамі яшчэ ў той час, калі той узначальваў антыкаталіцкую партыю. З узыходжаннем Генрыха на французскі прастол ён накіраваў свой флот у бухту Марселя, дзе авалодаў замкам Іф, на які замахваліся таксама іспанцы. Гэта выхадка прывяла да спрэчкі Фердынанда з французскім каралём, але ў знак прымірэння той ажаніўся (у 1600 годзе) з яго пляменніцай, Марыі Медычы. Каб супакоіць імператара наконт гэтага саюза з Бурбонамі, Фердынанда арганізаваў шлюб свайго спадчынніка з аўстрыйскай прынцэсай і накіраваў свае войскі ў Эгейскае мора і ў Афрыку на дапамогу аўстрыйцам у іх вайне з туркамі.
Мудрая знешняя палітыка Фердынанда спрыяла эканамічнаму ўздыму Тасканы і ўмацаванню яе фінансаў. Гэтак жа ўзважана ён расходаваў свае багацці, аддаючы прыярытэт асушванню багністай мясцовасці на ўсходзе краіны і ператварэнню глухога Ліворна ў значны гандлёвы порт Міжземнамор’я. Сярод мастацтваў ён асабліва вылучаў музыку, і нядзіўна, што пры яго двары былі пастаўлены першыя ў Фларэнцыі оперы.
У сям’і Фердынанда I Медычы і Крысціны Латарынгскай нарадзіліся пяцёра сыноў і чатыры дачкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.