Феба (міфалогія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Феба.
Фе́ба (стар.-грэч.: Φοίβη) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] тытаніда, дачка Урана і Геі, сястра і жонка Коя[2], маці Лета і Астэрыі, бабуля Апалона і Артэміды.
Феба — карміцелька Апалона[3]. Яна мела прадракалішча з храмам і аракулам у Дэльфах пасля Феміды, затым падарыла яго ўнуку[4]. Па імі сваёй бабкі Апалон называецца Фебам[5].