паўночнагерманская мова From Wikipedia, the free encyclopedia
Фарэ́рская мова (føroyskt mál [ˈføːɹɪst ˈmɔaːl]) — паўночнагерманская мова, распаўсюджана на Фарэрскіх астравах, якія ўваходзяць у склад Даніі. На саміх Фарэрах пражывае 49 000 чалавек (перапіс 2009 года), для 98 % з якіх фарэрская з'яўляецца роднай мовай. Мае значную дыялектычную дыферэнцыяцыю (6 дыялектычных зон). Фанетычна блізкая да заходненарвежскіх дыялектаў, лексічна — да дацкай мовы. Фарэрскай мове ўласціва пэўная архаічнасць граматычнага ладу (багатая сістэма формаўтварэння імя і дзеяслова). Да пачатку 19 стагоддзя была беспісьмовай (функцыі пісьмовай выконвала дацкая мова). Да канца 18 стагоддзя адносяцца першыя запісы фарэрскіх народных балад, якія ствараліся ў 14-17 стагоддзях. У 1846 годзе В. У. Хамерсхаімб распрацаваў пісьменнасць для фарэрскай мовы на лацінскай аснове. З 1906 года выкладаецца ў школах.
Фарэрская мова | |
---|---|
Саманазва |
Føroyskt mál Føroyskt føroyskt[1] |
Краіны | Данія |
Афіцыйны статус | Фарэрскія астравы |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Faroese Language Board[d][2] |
Агульная колькасць носьбітаў |
|
Статус | уразлівая[d][4] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | лацінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | фар 735 |
ISO 639-1 | fo |
ISO 639-2 | fao |
ISO 639-3 | fao |
WALS | far |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 1027 |
Ethnologue | fao |
Linguasphere | 52-AAA-ab |
IETF | fo |
Glottolog | faro1244 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.