англійскі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Брайтан энд Хоўв Альбіён» (англ.: Brighton and Hove Albion) — англійскі футбольны клуб з гарадской агламерацыі Брайтан і Хоўв. Заснаваны ў 1901 годзе, але да Футбольнай лігі далучыўся значна пазней толькі ў 1920 годзе. Большую частку сваёй гісторыі клуб праводзіўся ў ніжэйшых дывізіёнах. Першае падвышэнне ў эліту адбылося ў 1979 годзе, дзе клуб затрымаўся на 4 сезоны. У гэты час клуб дасягнуў фіналу Кубка Англіі 1983 года, дзе трываў паражэнне ад «Манчэстэра Юнайтэд» паводле вынікаў перагулёўкі. У канцы 1990-х гадоў клуб меў велізарныя фінансавыя цяжкасці, але здолеў выжыць. У сезоне 2017—2018 гадоў дружына зноў вярнулася ў Прэм’ер-лігу. Хатняй пляцоўкай клуба з'яўляецца стадыён Фалмер на 31 800 месцаў, размешчаны ў вёсцы Фалмер на паўночны ўсход да Брайтана.
Брайтан энд Хоўв Альбіён | ||||
---|---|---|---|---|
Brighton & Hove Albion.svg | ||||
Заснаваны | 24 чэрвеня 1901 | |||
Горад | Брайтан і Хоўв, Англія | |||
Стадыён |
Фалмер Умяшчальнасць: 30 750 |
|||
Уладальнік | Тоні Блум[d] | |||
Прэзідэнт | Тоні Блум[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Сайт | brightonandhovealbion.com (англ.) | |||
|
«Альбіён» быў зафундаваны ў 1901 годзе і праз 19 гадоў, гэта значыць у 1920 годзе, клуб быў запрошаны да ўдзелу ў наваствораным Трэцім дывізіёне Футбольнае лігі. Дагэтуль дружына прымала ўдзел у розыгрышах Паўднёвай лігі. Гуляючы ў Паўднёвай лізе яны здабылі толькі адзіны тытул Шчыт дабрачыннасці ФА, за які ў той час змагаліся чэмпіёны Паўднёвай лігі і Футбольнай лігі. Перамога адбылася ў 1910 годзе, калі быў выгуляны чэмпіён Футбольнай лігі «Астан Віла»[1]. Пасля ўступу ў Футбольную лігу клуб заставаўся ў Трэцім дывізіёне ажно да сезона 1957—1958 гадоў, калі яны атрымалі права на падвышэнне. «Альбіён» гэтак пераходзіў з адной ніжэйшай лігі ў іншую да канца 1970-х гадоў. Майк Бамбер, былы кіраўнік клуба, які ўзначальваў кіраўнічую пасаду з 1872 па 1983 гады, запрасіў на трэнерскую пасаду Алана Малэры, які крыху выправіў хаду клубнага жыцця. Дзякуючы ў тым ліку трэнерскай працы клуб упершыню ў гісторыі кваліфікаваўся ў Першы дывізіён, скончыўшы сезон 1978—1979 гадоў на другім месцы. Тым не менш значных поспехаў ігракі з поўдню Англіі ў эліце не мелі. Праз нейкі час трэнер быў звольнены, а сезон 1982—1983 гадоў скончыўся паніжэннем клуба ў дывізіён ніжэй. Тым не менш, правальны сезон адзначыўся выхадам «Альбіёну» ў фінал Кубка Англіі. У першым матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд» клубы згулялі ўнічыю 2:2. Цікава, што альбіёнцы здолелі выратавацца ў апошнія хвіліны матчу дзякуючы голу Гэры Стывенса. У перагулёўцы, аднак, брайтанцам не хапіла моцы і яны былі ўшчэнт разбітыя манчэстэрцамі з лікам 4:0.
Пасля чатырох сезонаў клуб апусціўся ў Трэці дывізіён у 1987 годзе, але наступным годам вярнуўся ў Другі дывізіён. У 1996 годзе «Брайтан» зведаў далейшае паніжэнне ў Трэці дывізіён. Фінансавае становішча клуба станавілася ўсё больш хісткім, і дырэктары клуба вырашылі, што Голдстоўн-Граўнд давядзецца прадаць, каб згасіць вялізныя запазычанасці. Трэнер Джымі Кейс быў звольнены пасля вельмі няўдалага старту сезона 1996—1997 гадоў, калі клуб затрымаўся са значным адрывам на апошнім месцы ў лізе. Новы трэнер Стыў Грыт здолеў крыху выправіць становішча, але з клуба вылічылі 2 пункты праз паводзіны заўзятараў, якія пратэставалі супраць продажу хатняга стадыёну. Апантаны заўзятар клуба Дык Найт узяў пад свой кантроль клуб у 1997 годзе, прымусіўшы клубную раду адмовіцца ад планаў па продажы Голдстоўн-Граўнд забудавальнікам. Да апошняга дня сезона, клуб змагаўся за захаванне ў прафесійным сезоне. У апошнім туры клуб сустракаўся з «Герэфардам Юнайтэд», сваім прамым супернікам. Калі б Брайтан выгуляў ці згуляў унічыю, гэта выратавала клуб ад вылету. Абаронца «Брайтана» Кэры Маё забіў аўтагол у першай палове, і, здавалася, 77-гадовая гісторыю клуба ў Футбальнай лізе ёсць блізкай да сканчэння. Аднак гол Робі Райнелта гарантавала месца Брайтана ў лізе, такім чынам, замест вылету брайтанцаў скончылася 25-гадовая гісторыю прафесійнага футболу Герэфарда.
У 1997 годзе клуб усё ж такі быў вымушаны прадаць свой стадыёне, пераехаўшы на стадыён «Джылінгема», які размяшчаўся ў 112 кіламетрах ад горада. «Альбіён» выправіў сваё хісткае становішча як у фінансавых плане, гэтак і ў гульнявым. У новым тысячагоддзі клуб дамогся шэрагу падвышэнняў і ўжо знаходзіўся ў адным кроку ад Прэм’ер-лігі. У маі 2009 года Найта на пасадзе старшыні клуб змяніў Тоні Блум, дзякуючы якому ў вёсцы каля Брайтана быў пабудаваны за 93 млн фунтаў стэрлінгаў новы клубны стадыён Фалмер[2]. Па вяртанні ў родныя мясціны клуб змяніў эмблему, вярнуўшыся да традыцыйнай выявы, якую дружына выкарыстоўвала з 1970-х па 1990-я гады. Цікава, што першая гульня на новым стадыёне прыпала на сустрэчу з «Данкастэрам Роверс», тым жа супернікам, з якім клуб праводзіў сваю апошнюю гульнюю на Голдстоўн-Граўндзе. Брайтан пачаў сезон 2016—2017 гадоў з 18 матчаў без паразаў, што вывела іх на вяршыню лігі, дзе яны трымаліся са снежня па студзень. Пасля перамогі над «Уіганам Атлетык» 17 красавіка 2017 года клуб забяспечыў сабе права на прасоўванне ў Прэм’ер-лігу пасля доўгага перапынку[3]. У летні трансферны перыяд «Брайтан энд Хоўв Альбіён» некалькі разоў пераўзыходзіў асабісты трансферны рэкорд. Гэтак, да прыкладу, быў набыты калумбіец Хасэ Іск’ерда за больш як 13 млн фунтаў стэрлінгаў.
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.