From Wikipedia, the free encyclopedia
Барт Вербру́ген (нідэрл.: Bart Verbruggen; нар. 18 жніўня 2002) — нідэрландскі футбаліст, брамнік англійскага клуба «Брайтан энд Хоўв Альбіён» і нацыянальнай зборнай Нідэрландаў.
Нарадзіўся |
18 жніўня 2002[1] (22 гады) |
|||
---|---|---|---|---|
Грамадзянства | ||||
Рост | 193 см | |||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
Вербруген далучыўся да «Андэрлехта» у 2020 годзе, перайшоўшы з клуба НАК. Дэбютаваў на прафесійным узроўні 2 мая 2021 года ў матчы першага бельгійскага дывізіёна A супраць «Бругэ». 23 лютага 2023 года адбіў усе тры пенальці падчас серыі супраць «Лудагорца» з Разграда ў другім матчы плэй-оф Лігі канферэнцый 2022—2023 гадоў, што дапамагло яго камандзе атрымаць прасоўванне далей. 3 ліпеня 2023 года «Брайтан энд Хоўв Альбіён» абвясціў аб складанні з іграком пяцігадовага кантракту[2]. Запачаткаў кар’еру ў Прэм’ер-лізе 26 жніўня ў матчы супраць «Вест Хэм Юнайтэд», дзе яго дружына зведала паражэнне з лікам 3:1[3].
Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Нідэрландаў 13 кастрычніка 2023 года ў кваліфікацыйным матчы да чэмпіянату Еўропы 2024 года супраць зборнай Францыі[4]. Трапіў у заяўку на чэмпіянат Еўропы 2024 года, дзе быў галоўным брамнікам каманды.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.