![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/12/Sir_William_Chambers.jpg/640px-Sir_William_Chambers.jpg&w=640&q=50)
Уільям Чамберс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уільям Чамберс (англ. Sir William Chambers, 23 кастрычніка 1723 г. Гётэбарг — пам. 8 сакавіка 1796 г. Лондан) — шатландскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму ў архітэктуры.
Уільям Чамберс | |
---|---|
William Chambers | |
![]() | |
Дата нараджэння | 23 лютага 1723(1723-02-23)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 сакавіка 1796(1796-03-08)[2][4][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Selina Innes[d] |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Лондан |
Уплыў | Жак Франсуа Бландэль |
Уплыў на | James Gandon[d] |
Узнагароды | |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/12/Somerset_House.jpg/640px-Somerset_House.jpg)
У.Чамберс нарадзіўся ў сям’і гандляроў, якая перасялілася ў яго дзяцінстве ў Іаркшыр. З 1740 года знаходзіцца пры Шведскай Ост-Індскай кампаніі. Здзяйсняе паездкі на Усход, пры гэтым вывучае ў Кітаі мясцовае дойлідства і планіроўку садоў і паркаў.
Пасля вяртання ў Еўропу Чамберс наведвае ў 1749 годзе парыжскую Школу мастацтваў, дзе вучыцца ў Жака-Франсуа Бландэля. Наступныя 5 гадоў ён праводзіць у Рыме, вывучае антычнае мастацтва і школы Рэнесансу. У 1755 ён прыязджае ў Англію. У наступныя гады У. Чамберс (нароўні з Робертам Адамам) быў найбуйнейшым лонданскім дойлідам, асабістым архітэктарам Аўгусты Саксен-Гоцкай, прынцэсы Уэльскай. Яна пашырыла Каралеўскія батанічныя сады ў К’ю, дзе Чамберс пабудаваў шэраг збудаванняў (Вялікую пагаду і іншыя). У 1776—96 гг. узвёў новы будынак Сомерсет-хауса ў Лондане.
З 1768 года Чамберс — член Каралеўскай акадэміі мастацтваў, займаў таксама пасаду каралеўскага генерал-інтэнданта па будаўніцтве.