адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ухва́льскі сельсавет— адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Ухвала.
Ухвальскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Крупскі раён |
Уключае | 40 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ухвала |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 708 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222010 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Крупскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі, з 18 чэрвеня 1927 года — у складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крупскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 4 студзеня 1964 года ў склад сельсавета са Стараслабодскага сельсавета пералічаны 15 населеных пунктаў (Бярозка, Красны Пахар, Мажаны, Матошка, Машчаніца, Новая Ніва, Новая Слабада, Новы Шлях, Новыя Пышачы, Свірыдаўка, Селішча, Сомры, Старая Слабада, Старыя Пышачы і Трудавік), наўзамен у склад Стараслабодскага сельсавета пералічаны 6 населеных пунктаў (Вялікі Вязок, Дзянісавічы, Захараўка, Малы Вязок, Новы Сакол і Стары Сакол)[1]. 31 ліпеня 1972 года ў склад сельсавета з Дзянісавіцкага сельсавета перададзена вёска Захараўка[2], 31 сакавіка 1977 года — з Выдрыцкага сельсавета вёскі Гумны і Узнаж[3]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Выдрыцкага (4 населеныя пункты: вёскі Выдрыца, Вялікае Горадна, Малое Горадна і Прудок) і Дзянісавіцкага (11 населеных пунктаў: вёскі Вялікі Вязок, Дубавое, Забалоцце, Малы Вязок, Новы Сакол, Новыя Дзянісавічы, Папарнае, Стары Сакол, Старыя Дзянісавічы, Шынкі і Яджар) сельсаветаў[4]. 20 верасня 2021 года скасавана вёска Новы Шлях[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (26 населеных пунктаў) — 1445 чалавек[6], з іх 97,2 % — беларусы, 1,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (41 населены пункт) — 1708 чалавек[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.