From Wikipedia, the free encyclopedia
Урад нацыянальнай стабільнасці (араб. حكومة الإستقرار الوطني) — часовы ўрад у Лівіі. Базуецца ў горадзе Сірт. Падтрымліваецца табрукскім парламентам і ЛНА[1].
5 лютага 2021 года бакі канфлікту ў Лівіі дамовіліся аб стварэнні часовага ўрада на Форуме лівійскага палітычнага дыялогу, які прайшоў у Жэневе пад эгідай ААН. Абдул Хамід Дбэйба быў абраны прэм’ер-міністрам урада нацыянальнага адзінства, а прэзідэнцкі савет узначаліў Мухамед аль-Манфі[2].
Умовай фармавання ўрада нацыянальнага адзінства было ўключэнне ў яго асоб, якія раней не займалі пасады ў папярэдніх кабінетах міністраў краіны. Планавалася, што гэты пераходны ўрад будзе кіраваць Лівіяй да выбараў 24 снежня 2021 года[3].
21 верасня 2021 года Палата прадстаўнікоў Лівіі вынесла вотум недавера Дбэйбе, а 10 лютага 2022 года прызначыла Фатхі Башага прэм’ер-міністрам. Дбэйбе і УНА адхілілі гэтае прызначэнне[4].
16 мая 2023 года новым прэм’ерам прызначаны Усама Хамада[5].
У жніўні 2022 года двоеўладдзе прывяло да новых узброеных сутыкненняў[6].
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.