From Wikipedia, the free encyclopedia
Універсітэт імя В. Дзюка (англ.: Duke University) — амерыканская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Дарэм у штаце Паўночная Караліна, ЗША.
Заснаваная метадыстамі і квакерамі ў 1838 годзе, вучэльня пераехала ў Дарэм у 1892 годзе. У 1924 годзе тытунёвы і электраэнергетычны прамысловец Джэймс Б'юкенен Дзюк заснаваў фонд для фінансавання дзейнасці вучэльні, і яна змяніла назву ў гонар яго памерлага бацькі — Вашынгтона Дзюка. Універсітэт кіруе дзвюма філіяламі ў Азіі: медыцынскай школай у Сінгапуры (заснаванай у 2005 годзе) і ўніверсітэтам у Куньшані ў Кітаі (заснаваны ў 2013 годзе). Універсітэт выдаткоўвае больш за 1 мільярд долараў ЗША ў год на даследаванні, што робіць яго адным з дзесяці найбуйнейшых даследчых універсітэтаў ЗША. Станам на 2019 год 15 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і 3 лаўрэаты прэміі Цьюрынга былі звязаны з універсітэтам. Сярод выпускнікоў універсітэта таксама 50 стыпендыятаў Радоса. Ён з'яўляецца альма-матар для аднаго прэзідэнта ЗША (Рычарда Ніксана) і 14 мільярдэраў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.