Універсітэт Сарбона Парыж-Поўнач
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Універсітэт Сарбона Парыж-Поўнач (фр.: Université Sorbonne-Paris-Nord), таксама Універсітэт Парыж ХІІІ — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы.
Універсітэт Сарбона Парыж-Поўнач (Парыж XIII) | |
---|---|
фр.: Université Sorbonne-Paris-Nord | |
Арыгінальная назва | фр.: Université Sorbonne-Paris-Nord |
Міжнародная назва | англ.: Sorbonne Paris North University |
Заснаваны | 1970 |
Тып | дзяржаўная ВНУ |
Студэнты | 22 710[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Парыж |
Сайт | univ-paris13.fr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт быў створаны ў пачатку 1960-х гадоў па ініцыятыве рэктара да гэтага яшчэ адзінага Парыжскага ўніверсітэта ў рамках адкрыцця трэцяга навуковага факультэта Сен-Дэні – Вільтанез. Першапачаткова ўніверсітэт называўся універсітэцкім цэнтрам Сен-Дэні, але пазней, у фармаце рэформы, падчас якой было прынята рашэнне аб стварэнні 13 аўтаномных міждысцыплінарных універсітэтаў, пакліканых замяніць факультэты Парыжскага ўніверсітэта, ВНУ атрымала новую назву і парадкавы нумар: Універсітэт Парыж XIII ці Універсітэт Парыж-Поўнач. Праектавалі будынкі ўніверсітэта архітэктары Адрыян Файнзільберг і Жуль Анспах ў рамках рэканструкцыі Вільтанеза. У першым будынку ўніверсітэта, пабудаваным у 1970 годзе, навучаюцца студэнты ў такіх дысцыплінах, як права, эканоміка і гуманітарныя навукі. У 1972 годзе было завершана будаўніцтва двух бібліятэк універсітэта.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.