6-ы прэзідэнт Украіны, экс-шоўмэн, заснавальнік студыі «Квартал-95» From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзі́мір Алякса́ндравіч Зяле́нскі (укр.: Володимир Олександрович Зеленський, нар. 25 студзеня 1978, Крывы Рог) — шосты і дзейны Прэзідэнт Украіны з 20 мая 2019 года[10].
Уладзімір Аляксандравіч Зяленскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Володимир Олександрович Зеленський | |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Уладзімір Гройсман, Аляксей Ганчарук, Дзяніс Шмыгаль |
||||||
Папярэднік | Пётр Аляксеевіч Парашэнка | ||||||
Нараджэнне |
25 студзеня 1978[1][2] (46 гадоў) |
||||||
Бацька | Аляксандр Сямёнавіч Зяленскі[d] | ||||||
Маці | Рыма Зяленская[d] | ||||||
Жонка | Алена Зяленская[d][5] | ||||||
Дзеці |
Аляксандра (2005 г.) Кірыл (2013 года) |
||||||
Грамадзянства | Украіна | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | акцёрскае мастацтва[d][7], пародыя, show business[d], палітыка[8], presidency of Volodymyr Zelenskyy[d], юрыст, сцэнарыст, тэлевядучы[d], кінапрадзюсар, тэлепрадзюсар[d], спявак, парадыст[d], гумарыст, шоўмен[d], палітык і кінарэжысёр | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Прыналежнасць | Украіна | ||||||
Род войскаў | Узброеныя сілы Украіны | ||||||
Званне | soldat[d][9] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | Памылка Lua у Модуль:WikidataSelectors на радку 335: attempt to index field 'datavalue' (a nil value). | ||||||
Сайт | president.gov.ua (укр.) (руск.) (англ.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Да ўступлення на пасаду вядомы як шоумен, акцёр, комік, рэжысёр, прадзюсар і сцэнарыст. Быў саўладальнікам і мастацкім кіраўніком «Студыі Квартал-95» (2003—2019) і генеральным прадзюсарам тэлеканала «Інтэр» (2010—2012).
Мае яўрэйскае паходжанне[11]. Маці — Рыма Уладзіміраўна Зяленская — працавала інжынерам. Бацька — Аляксандр Сямёнавіч Зяленскі — матэматык, праграміст, доктар тэхнічных навук, прафесар.
Удзельнік КВЗ у камандах «Запарожжа — Крывы Рог — Транзіт», «Зборная Крывога Рога» і «95-ты квартал», у апошняй з іх Уладзімір Зяленскі быў капітанам, акцёрам і аўтарам большасці нумароў. У 2003 годзе, пасля выхаду з КВЗ, яго каманда пачала даваць канцэрты на тэлебачанні. Ужо як «Студыя Квартал-95» у 2005 годзе каманда стварае шоу «Вячэрні квартал», у якім Уладзімір Зяленскі становіцца аўтарам, рэжысёрам і вядучым акцёрам.
У 2010—2011 гадах працаваў генеральным прадзюсарам тэлеканала «Інтэр». На працягу сваёй кар’еры выступаў у шматлікіх тэлепраектах, найбольш знамянальна — у ролі акцёра («Вячэрні квартал»), вядучага («Кіеў вячэрні», «Ліга смеху») і суддзі («Рассмяшы коміка»).
Уладзімір Зяленскі ўдзельнічаў у вытворчасці больш за двух дзясяткаў кінафільмаў і тэлесерыялаў як акцёр (у прыватнасці «Каханне ў вялікім горадзе», «8 першых спатканняў», «Я, ты, ён, яна»), прадзюсар (напрыклад «Сваты», «Я буду побач», «Каханне ў вялікім горадзе 3»), сцэнарыст («Сваты»), а таксама быў акцёрам дубляжу («Хортан», «Падынгтан» і іншыя).
На канцэрце ў 2016 годзе ў Юрмале Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна нагадвае «актрысу з нямецкага кіно для дарослых», якая «гатова прыняць у любой колькасці, з любога боку»[12]. Гэта выказванне выклікала скандал, абвінавачанні ў абразе краіны.
На працягу 2015—2018 гадоў іграў у тэлесерыяле «Слуга народа» ролю Васіля Галабародзькі — настаўніка гісторыі, які абраны прэзідэнтам Украіны. Тэлесерыял абвінавачвалі ў палітычнай рэкламе[13][14][15], першыя серыі трэцяга сезона серыяла выйшлі непасрэдна перад выбарамі прэзідэнта Украіны, у якіх Уладзімір Зяленскі ўдзельнічаў як вылучэнец аднайменнай партыі[16].
Кандыдат у прэзідэнты Украіны на выбарах 2019 года, пераможца першага тура (31 сакавіка). Як заўважыў кіраўнік Фонду «Украінская палітыка» Косць Бандарэнка:[17]
…людзі, якія галасавалі за яго, галасавалі хутчэй за яго сцэнічны вобраз, не столькі за канкрэтнага чалавека, колькі супраць усіх астатніх палітыкаў. |
Яго сапернік у другім туры выбараў, дзейны тады Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, заявіў 19 красавіка ў часе дэбатаў паміж кандыдатамі на НСК «Алімпійскі», што Уладзімір Зяленскі прымярае вобраз героя з серыяла «Слуга народа», аднак насамрэч прадстаўляе інтарэсы збеглага алігарха Ігара Каламойскага[18].
У другім туры прэзідэнцкіх выбараў, які адбыўся 21 красавіка, Уладзімір Зяленскі ўпэўнена перамог, атрымаўшы 73,22 % галасоў[19].
З 20 мая 2019 года Прэзідэнт Украіны. У часе цырымоніі інаўгурацыі, якая прайшла ў Кіеве, Уладзімір Зяленскі заявіў, што яго першай задачай на пасадзе Прэзідэнта Украіны стане спыненне агню на Данбасе[20]. Ён таксама абвясціў пра роспуск парламента, пра зняцце недатыкальнасці з дэпутатаў, пра крымінальную адказнасць за незаконнае ўзбагачэнне, змены ў Выбарчым Кодэксе, пра зняцце з пасад генпракурора, міністра абароны і іншых урадоўцаў сілавога блока.
21 мая распусціў украінскі парламент і прызначыў пазачарговыя выбары ў Раду на 21 ліпеня. На парламенцкіх выбарах партыя Уладзіміра Зяленскага «Слуга народа» атрымала пераканаўчую перамогу і паводле партыйных спісаў, і па мажарытарных акругах[21].
Неўзабаве тэлефонная размова Уладзіміра Зяленскага і Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа стала прычынай «украінскага крызісу» ў Злучаных Штатах Амерыкі і выклікала няўдалую спробу імпічменту Дональда Трампа.
Пасля ўварвання Расіі ва Украіну ў ноч на 25 лютага 2022 года стварыў і сам узначаліў стаўку Вярхоўнага галоўнакамандуючага. Заняў пазіцыю, накіраваную на абарону суверэнітэту[22]. З вясны здзяйсняў паездкі па Украіне, у тым ліку наведваў прыфрантавую зону.
7 сакавіка 2022 года атрымаў Прэмію свабоды імя Рональда Рэйгана «за яго мужную барацьбу з тыраніяй і за яго нязломную пазіцыю па свабодзе і дэмакратыі». 26 ліпеня 2022 года прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан уручыў Уладзіміру Зяленскаму прэмію лідарства імя Чэрчыля «за неверагодную мужнасць, супраціўленне і годнасць перад тварам варварскага ўварвання Пуціна». 28 ліпеня 2022 года быў узнагароджаны найвышэйшай узнагародай Літвы — ордэнам Вітаўта Вялікага. 25 верасня 2022 года Уладзімір Зяленскі названы самым уплывовым яўрэем паводле версіі выдавецтва The Jerusalem Post[23].
19 кастрычніка Еўрапарламент прысудзіў прэмію Сахарава ўкраінскаму народу і Уладзіміру Зяленскаму. 7 снежня Часопіс «Time» назваў чалавекам года Уладзіміра Зяленскага і ўкраінскі дух[24]. Па версіі часопіса Time, Уладзімір Зяленскі стаў самым уплывовым чалавекам у 2022 годзе, набраўшы 5 % галасоў (больш за 3,3 мільёна чытачоў)[25]. 12 чэрвеня 2022 года стаў лаўрэатам прэміі імя Барыса Нямцова, за смеласць[26].
Праводзіў сустрэчы з лідарамі іншых краін. З пачаткам вайны замежныя паездкі Уладзіміра Зяленскага спыніліся амаль на 10 месяцаў. У снежні 2022 года ён здзейсніў візіт у ЗША. У 2023 годзе ўпершыню быў з візітам у Лацінскай Амерыцы, 10 лістапада ён быў запрошаны на інаўгурацыю Прэзідэнта Аргенціны Хаўера Мілея.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.