Remove ads
украінскі юрыст, палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксей Валер’евіч Ганчарук (укр.: Олексі́й Вале́рійович Гончару́к; 7 ліпеня 1984, г. Жмэрынка, Вінніцкая вобласць, УССР) — украінскі юрыст, палітык. Прэм’ер-міністр Украіны (з 29 жніўня 2019 да 4 сакавіка 2020 г.).
Аляксей Валер’евіч Ганчарук | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Олексій Валерійович Гончарук | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Барысавіч Гройсман | ||||||
Пераемнік | Дзяніс Анатольевіч Шмыгаль | ||||||
Нараджэнне |
7 ліпеня 1984 (40 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | Master in Public Administration and Business Management[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся і скончыў сярэднюю школу ў г. Гарадня Чарнігаўскай вобл. З 2001 па 2006 гг. вучыўся ў Інстытуце права імя Уладзіміра Вялікага Міжрэгіянальнай акадэміі кіравання персаналам, атрымаўшы кваліфікацыю магістра права. Скончыў Акадэмію дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны. Выпускнік Інстытута Аспен Кіеў, Кіева-Магілянскай бізнес-школы. Мае навуковую ступень доктара філасофіі ў галіне права. Дацэнт кафедры фінансавага і банкаўскага права Інстытута права імя Уладзіміра Вялікага.
Працаваў малодшым юрыстам ТАА «Гараднянскі завод харчовых тавараў». З 2005 па 2008 гг. працаваў юрыстам у інвестыцыйнай кампаніі PRIOR-Invest (Кіеў), з другой паловы 2006 г. ўзначальваў юрыдычны аддзел гэтай кампаніі. У 2007 г. набыў права на занятак адвакацкай дзейнасцю. З 2018 г. гэта права спынена. З 2008 г. — арбітражны кіраўнік, заснавальнік і кіруючы партнёр юрыдычнай фірмы. З 2009 г. — старшыня Усеўкраінскай грамадскага аб’яднання «Асацыяцыя дапамогі пацярпелым інвестарам». Намеснік генеральнага дырэктара ТАА «Першая ўкраінская індустрыяльна-інвестыцыйная кампанія».
У 2014 г. на выбарах у Вярхоўную Раду — кандыдат у народныя дэпутаты ад партыі «Сіла людзей», № 1 у выбарчым спісе, прапісаны ў брата ў Чарнігаве, жыве ў Кіеве на з’ёмнай кватэры.
Быў пазаштатным дарадцам былога міністра экалогіі і прыродных рэсурсаў, дарадца першага віцэ-прэм’ер-міністра — міністра эканамічнага развіцця і гандлю Сцяпана Кубіва. Старшыня трацейскага суда пры ГА «Саюз інвестараў Украіны». З верасня 2015 па 2019 гг. — кіраўнік незалежнага экспертна-аналітычнага цэнтра «Офіс эфектыўнага рэгулявання (BRDO)».
Займаў пасаду намесніка кіраўніка Офіса Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага (з 28 мая па 29 жніўня 2019 г.), быў сябрам Нацыянальнага савета рэформаў пры Прэзідэнце Украіны. Адказваў за блок эканамічнага развіцця і працяг рэформаў. Сябар Нацыянальнага інвестыцыйнага савета (з 21 чэрвеня 2019 г.), Нацыянальнага савета па пытаннях антыкарупцыйнай палітыкі (па 25 чэрвеня 2019 г.).
29 жніўня 2019 г. на першым пасяджэнні новаабранай Вярхоўнай Рады Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў яго кандыдатуру на пасаду Прэм’ер-міністра Украіны. Па выніках галасавання Аляксей Ганчарук быў абраны на пасаду кіраўніка ўраду. Ён узначаліў урад ва ўзросце 35 гадоў і быў самым маладым прэм’ерам у гісторыі Украіны.
4 сакавіка 2020 Вярхоўная Рада Украіны адправіла ў адстаўку прэм’ер-міністра Аляксея Ганчарука і адпаведна ўвесь урад. Перад гэтым з трыбуны Рады выступіў Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, які заявіў, што ўрад Ганчарука мае пэўныя дасягненні ў сваёй працы, але таксама і цэлы шэраг памылак, якія не могуць задавальняць грамадзян Украіны[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.