Тэрэзін
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэрэзін (чэшск.: Terezín) — назва былой крэпасці і гарнізоннага мястэчка ў раёне Літамержыцы ва Усцецкім краі Чэхіі. Падчас Першай і Другой сусветнай вайны у Тэрэзіне знаходзіліся канцэнтрацыйныя лагеры.
Горад
Тэрэзін
Terezín
| ||||||||||||||||||||||||||||
Крэпасць збудаваная ў 1780—1790 гады. З канца XIX стагоддзя ў крэпасці таксама знаходзілася турма.
Тэрэзінская крэпасць у гады Першай сусветнай вайны выкарыстоўвалася як канцлагер для ваеннапалонных. У Тэрэзіне з 1914 па 1915 гады ўтрымліваліся палітычныя зняволеныя — галіцкія русіны. Сюды былі дэпартаваныя жыхары Галіцыі і Букавіны — русіны, якія сімпатызавалі або магчыма сімпатызавалі Расіі, высланыя з сваіх абласцей па заявах палякаў і украінафілаў[2][3]. Іншым буйным канцлагерам для русафілаў быў Талергоф.
Падчас Другой сусветнай вайны ў Тэрэзінштате было заснавана «ўзорнае гета», у якім знаходзілася каля 140 000 чалавек (з іх 33 000 памерлі падчас знаходжання ў гета). У Тэрэзінскім гета мелася самакіраванне. Спецыяльна да візіту прадстаўнікоў Чырвонага Крыжа немцы выпусцілі «грошы гета», на якіх быў намаляваны безназоўны рабін, і якія ў рэальнасці не выкарыстоўваліся. Нямецкія ўлады разглядалі Тэрэзінштат як часовае месцазнаходжанне для яўрэяў аж да «канчатковага рашэння», таму каля 88 000 насельнікаў Тэрэзінштата былі паступова дэпартаваныя ў Асвенцым і іншыя лагеры смерці. Да канца вайны ў гета знаходзілася 17 247 чалавек, якія выжылі.
Частка крэпасці была аддзеленая ад гета і служыла як турма гестапа, праз якую за гады вайны прайшло каля 90 000 чалавек, з іх 2600 памерлі там жа. Тэрэзін быў вызвалены савецкімі войскамі 9 мая 1945 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.