![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e9/Prague_07-2016_View_from_Old_Town_Hall_Tower_img2.jpg/640px-Prague_07-2016_View_from_Old_Town_Hall_Tower_img2.jpg&w=640&q=50)
Тынскі храм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Храм Дзевы Марыі перад Тынам (чэшск.: Kostel Panny Marie před Týnem — Týnský chrám) — дамінанта Старамесцкай плошчы Прагі. Будаўніцтва сабора пачалося ў XIV стагоддзі, а канчаткова завяршылася толькі ў 1511 годзе. Напачатку XV стагоддзя Тынскі храм стаў не толькі духоўным цэнтрам Старога Горада, але таксама і галоўным гусіцкім касцёлам Прагі. У 1621 годзе сабор перайшоў да езуітаў. Тым часам у галоўнай статуі была прыбрана залатая чара, сімвал Рэфармацыі, і надпіс «Праўда перамагае».
Славутасць | |
Храм Дзевы Марыі перад Тынам | |
---|---|
чэшск.: Kostel Panny Marie před Týnem | |
![]() | |
50°05′15″ пн. ш. 14°25′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Прага |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Архідыяцэзія Прагі |
Благачынне | Рымска-каталіцкі прыход Маці Божай Тынскай[d] |
Архітэктурны стыль | готыка, у інтэр'еры — барока |
Архітэктар | Петэр Парлер |
Дата заснавання | 1380 |
Будаўніцтва | 1350—1510 гады |
Вышыня | 80 м |
Матэрыял | Апока |
Сайт | tyn.cz (чэшск.) |
![]() |
У фундаменце сабора — раманскія і раннегатычныя падмуркі. Яшчэ ў XI стагоддзі тут стаяў невялікі раманскі касцёл. У XIII стагоддзі замест яго была пастаўлена гатычная пабудова. У XIV стагоддзі было распачата будаўніцтва новага храма. Ён стаў галоўным храмам Старэ-Места. Аўтарства прыпісваецца Мацьё Араскаму і маладзейшаму Пятру Парлеру. Стыль Парлера навочна бачны ў карунках вокнаў галоўнага нефа і заходнім акне. Гатычная архітэктура ідэальна гармануе з аздабленнем, якое з'явілася ў наступных стагоддзях. Значная частка інтэр'еру аформлена ў стылі барока.[1]
Алтар у стылі барока быў выкананы ў 1649 годзе мастаком Каралам Шкрэтай.
У саборы пахаваны вялікі астраном Ціха Брагэ.