Тыбецкія мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тыбе́цкія мовы — моўная група ў складзе сіна-тыбецкае моўнае сям'і, якая аб'ядноўвае ў сваім складзе групу ўзаемнанезразумелых моў тыбецка-бірманскае падсям'і, на якіх размаўляюць найперш тыбетцы. Геаграфічна распаўсюджаныя ў рэгіёнах Тыбецкага нагор'я, Балцістана, Ладакха, Сікіма, а таксама ў Непале і Бутане. Найбуйнейшай літаратурнай мовай з'яўляецца класічная тыбецкая мова, у значнай ступені дзякуючы яе ўжыванню ў будысцкай літаратуры.
тыбецкая група | |
---|---|
Таксон | група |
Арэал | Тыбет, Цынхай, Сычуань, Кашмір, Балцістан, Непал, Сікім, Бутан |
Колькасць носьбітаў |
|
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Склад | |
цэнтральнатыбецкія мовы, |
|
Коды моўнай групы | |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-5 | — |
Дыялекты рэгіёнаў У-Цанг (у тым ліку дыялект Лхасы), Кам і Амдо звычайна лічацца дыялектамі адной мовы, што асабліва падмацоўваецца наяўнасцю агульнае літаратурнае мовы, у той час як мова дзонг-кэ, сікімская, шэрпская, ладакхская мовы часта ўлічваюцца ў якасці асобных.
Колькасць носьбітаў тыбецкіх моў налічвае больш за 8 млн чал. Цераз распаўсюджанне тыбецкага будызму тыбецкая мова пашырылася і ў заходнім свеце; з гэтае прычыны, у прыватнасці, пашыраецца вывучэнне тыбецкае мовы жыхарамі заходніх краін з мэтаю вывучэння рэлігійных тэкстаў. Па-за межамі Тыбета, па-тыбецку гаворыць прыкладна 200 тыс. чал., на тыбецкіх мовах размаўляюць таксама некаторыя этнічныя групы нетыбецкага паходжання, якія жывуць у Тыбеце. Нягледзячы, аднак, на тое, што ўрадам КНР некаторыя цянскія народы класіфікуюцца як тыбетцы, мовы цянскае групы не належаць да тыбецкіх, утвараючы сваю асобную галіну ў складзе тыбецка-бірманскіх моў.
Для класічная тыбецкая мовы тонавая сістэма не характэрна, тоны таксама адсутнічаюць у амдоскай тыбецкай і ладакхскай мовах, тады як цэнтральная і камская тыбецкія мовы ў працэсе развіцця набылі тонавую сістэму.
З марфалагічнага погляду тыбецкія мовы ў цэлым можна апісаць як аглюцінатыўныя, хаця класічная тыбецкая мова была ў значнай ступені аналітычнай.