Турку
горад у Фінляндыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Турку (фінск.: Turku, шведск.: Åbo (да 1918 асноўная назва)) — горад і порт на Паўднёвым Захадзе Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтр ляані Заходняя Фінляндыя. Горад размешчаны пры ўпадзенні ракі Аўраёкі ў Архіпелагавае мора.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Колькасць жыхароў на 31 жніўня 2013 года — 181 569 чалавек[2] — гэта пяты па насельніцтве горад у Фінляндыі, а з улікам прыгарадаў (на канец 2007 года) — трэцяя гарадская агламерацыя (303 492 чалавека) у краіне пасля Хельсінкі і Тамперэ[3].
Горад афіцыйна двухмоўны: фінскую мову ў якасці асноўнай выкарыстоўваюць 87,7 % насельніцтва; шведская мова з’яўляецца роднай для 5,3 % (2009). Турку лічыцца варотамі на Захад, а еўрапейская магістраль E18 злучае яго як з Санкт-Пецярбургам, так і са Стакгольмам. У горадзе знаходзіцца буйны порт, які здзяйсняе грузавое і пасажырскае паведамленне з Аландскімі астравамі і Швецыяй. Аэрапорт Турку з’яўляецца пятым па велічыні і другім па грузаперавозках у Фінляндыі.
Турку вядомы як навуковы і культурны цэнтр: з XIII стагоддзя тут ужо дзейнічалі дзве школы, а ў 1640 годзе заснаваны першы ўніверсітэт і першая ў Фінляндыі друкарня. У 1772 годзе ў Турку стала выдавацца першая ў Фінляндыі газета. Горад сумесна з Талінам быў абраны культурнай сталіцай Еўропы 2011 года[4].
У наш час у горадзе сканцэнтравана каля 50 % біятэхнічнай вытворчасці і амаль 60 % дыягнастычнай прамысловасці краіны.
Традыцыйна Турку лічыцца «калядным горадам»[5], дзе ўсталёўваецца галоўная калядная елка краіны[6] і штогод праходзіць вялікая колькасць культурных мерапрыемстваў.
Паводле апытанняў грамадскія думкі, у 2012 годзе Турку займаў другое месца па ўзроўню прывабнасці для пражывання сярод грамадзян Фінляндыі[7], а паводле апытанняў 2013 года, жыхары горада былі найбольш задаволены сваім месцам жыхарства сярод іншых гараджан краіны[8].