![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/52/Flag_of_%25C3%2585land.svg/langbe-640px-Flag_of_%25C3%2585land.svg.png&w=640&q=50)
Аландскія астравы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ала́ндскія астравы (шведск.: Åland, фінск.: Ahvenanmaa) — архіпелаг, які складаецца з 6700 астравоў, паўаўтаномная шведскамоўная вобласць Фінляндыі, якая знаходзіцца паміж Швецыяй і мацерыковай Фінляндыяй, з насельніцтвам 29 000 чалавек. У складзе Фінляндыі астравы маюць шырокую аўтаномію. Знаходзяцца ў Балтыйскім моры каля Батнічнага заліва. Асаблівы статус астравоў гарантуецца міжнароднай супольнасцю паводле Аландскай канвенцыі 1921 г. Тэрыторыя астравоў з’яўляецца дэмілітарызаванай зонай, тут забаронены нават пралёт самалётаў ваенна-паветраных сіл.
Хуткія факты
| |||||
![]() | |||||
Дэвіз: «Астравы міру» | |||||
Гімн: «Ålänningens sång» | |||||
Заснавана | 7 мая 1920 | ||||
Афіцыйная мова | Шведская | ||||
Сталіца | Марыехамн | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Марыехамн | ||||
Форма кіравання | Аўтаномная парламенцкая рэспубліка | ||||
Губернатар[1] Лантрад | Петэр Ліндбек Каміла Гунэл | ||||
Плошча • Усяго | 1579.79 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2011) • Шчыльнасць | 28355 чал. 18,14 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2007) • На душу насельніцтва |
$1,563 млрд $55.829 | ||||
ІРЧП (2007) | 0,967 (вельмі высокі) (-ы) | ||||
Этнахаронім | Аландцы | ||||
Валюта | Еўра (€) (EUR) | ||||
Авіякампанія | Air Åland | ||||
Інтэрнэт-дамены | .ax, .eu | ||||
Код ISO (Alpha-2) | AX | ||||
Код ISO (Alpha-3) | ALA | ||||
Тэлефонны код | +358 | ||||
Часавыя паясы | +2 | ||||
|
Закрыць
Тэрыторыя — 1579,79 км². Насельніцтва (2011 г.) — 28 355 чал. Адзіны горад і сталіца — Марыехамн.