From Wikipedia, the free encyclopedia
Трэш-метал — музычны напрамак у метале, які даў пачатак усім экстрэмальным яго разнавіднасцям. У цэлым трэш характарызуецца дастаткова высокай хуткасцю выканання, большай жорсткасцю прабіўных, хуткіх, выкананых у нізкім дыяпазоне частот рытмічных фігур (рыфаў) у параўнанні з класічным хэві-металам і агрэсіяй разам з тэхнічным, рэжучым, малоцячым, хуткасным стылем гітарных сола ў высокім дыяпазоне частот і басава-гітарным трэмала. Лініі вакалу нярэдка дысануюць з інструментальнай фактурай, хоць у цэлым вакальную манеру, няхай і досыць фарсіраваную і экспрэсіўную, ніяк нельга назваць антымузычнай. Тэксты песень часцяком маюць шмат крытыкі грамадскіх укладаў, якія часта звязаныя з рознымі праявамі сацыяльнай несправядлівасці.
Трэш-метал | |
---|---|
Вытокі: |
Новая хваля брытанскага хэві-метала Спід-метал Хардкор-панк |
Месца і час узнікнення: | пач-1980-ых, ЗША |
Музычныя інструменты: |
Гітара Бас-гітара Барабаны Вакал |
Папулярнасць: | Андэрграўндная папулярнасць у пачатку 1980-ых, потым імклівы ўздым у папулярнасці ў канцы 1980-ых, падзенне ў папулярнасці ў 1990-ых і вяртанне ў андэрграўнд, папулярнасць ізноў павялічылася ў сярэдзіне 2000-ых. |
Разнавіднасці | |
Роднасныя: |
Красовер-трэш Металкор |
Вытворныя: |
Дэз-метал Блэк-метал Груў-метал |
Рэгіянальныя сцэны: |
Тэўтонік-трэш-метал Бразільскі трэш-метал У ЗША: Трэш-метал з Бэй-Эйрые - Трэш-метал з Усходняга Узбярэжжа ЗША |
Гл. таксама: | |
Спіс музычных актаў у жанры трэш-метал |
Характэрныя рысы - хуткі, імклівы тэмп выканання, хуткасныя нізкачастотныя гітарныя рыфы і высокачастотныя сола. Гітарныя рытм-партыі пры выкананні трэш-металу характарызуюцца прыглушэннем вібрацыі струн далонню (palm muting) і стаката пры моцна скажоным гуку.
Тое ж самае можна сказаць і пра гармонію песень. Часцяком непадрыхтаванаму слухачу здаецца, што песня ўяўляе сабой нейкі хаатычны набор гукаў, хоць на справе гаворка ідзе пра даволі складаную пабудову кампазіцый, якія бяруць некаторыя элементы з такіх стыляў, як блюз і джаз. Вельмі часта выкарыстоўваюцца храматызмы, міксадыятоніка, змена не толькі гармоніі, але нават танальнасці і музычнага памеру ў адной песні.
Пры выкананні трэш-металу гітарныя сола ледзь ці не выключна гуляюцца толькі на высокай хуткасці, дзякуючы чаму яны і набываюць сваё адметнае гучанне. Пры выкананні сола музыкі часта выкарыстоўваюць такія тэхнікі гульні, як свіп, легата, пераменны штрых (па-англійску alternate picking), пропуск струн (па-англійску string skipping) і тэпінг дзвюма рукамі. З'яўленне сола-гітарыстаў, якія выконваюць трэш-метал, каранямі сыходзіць у эпоху NWOBHM.
Хуткасць і суадносіны тэмпаў у песнях трэш-металу — гэта тое, што яго адрознівае ад іншых стыляў. Гучанне музыкі становіцца выбухным дзякуючы адметнаму стылю гульні ўдарных інструментаў. Як правіла, пры выкананні музыкі ў стылі трэш-метал удараецца малы барабан на кожную другую долю такту, часта выкарыстоўваецца double time (даслоўна двайны памер), калі гурт працягвае гуляць у тым жа тэмпе, што і раней, а ўдарнік — у 2 разы хутчэй (умоўна, усе чвэрці ператвараюцца ў восьмыя). Таксама распаўсюджаны апантаны, кулямётны стыль гульні на бас-бочцы. Трэш-ударнікі часта звяртаюцца да выкарыстання двух бас-бочак адначасова, або выкарыстоўваюць адну бас-бочку і так званы «кардан». Многія з іх прызнаныя як лепшыя ўдарнікі ў рок-музыцы — Дэйв Ламбарда (Slayer), Джын Хоглан (Dark Angel), Нік Менц (Megadeth), Ігар Кавалера (Sepultura) і Ларс Ульрых (Metallica).
У сувязі з высокай хуткасцю выканання песень у трэш-метале многія бас-гітарысты звяртаюцца да выкарыстання плектраў (медыятараў) замест пальцаў, гэта значыць выкарыстоўваюць медыятарную тэхніку ігры, а не пальцавую, для атрымання больш выразнага і чытанага гуку. Аднак некаторыя выбітныя басісты — Кліф Бёртан і Роберт Трухільё (Metallica), Фрэнк Бэла (Anthrax), Грэг Крысціян і Стыў ДыДжорджыа (Testament) усё ж такі выконваюць свае партыі пальцамі.
Некаторыя бас-гітарысты для больш хуткага выканання выкарыстоўваюць безладовыя бас-гітары. Таксама выкарыстоўваецца пераабцяжаранае або дэфармаванае гучанне бас-гітары — падыход, папулярызаваны Кліфам Бертанам і Лэмі Кілмістэру (Motörhead).
Стылі выканання вакальных партый адрозніваюцца. Большасць вакалістаў звяртаюцца да скрыгочучага жалезам, рэзкага, раздражняльнага спосабу выканання, такія як Бобі Элсуорт (Overkill), некаторыя арыентуюцца ў сваёй творчасці на манеру спеваў, уласцівую поп-музыцы і панку, іншыя выконваюць свае партыі так, што гэта падобна проста на крыкі, а некаторыя нават выкарыстоўваюць гроўлінгавую тэхніку (Чак Білі пасля 1994, Макс Кавалера).
Тэматычны складнік тэкстаў песень у трэш-метале ўключае ў сябе гвалт, пытанні жыцця і смерці, рэлігію і грамадства, у прыватнасці, гэта вайна, бесчалавечныя зверскія пачуцці, схаваныя ў падсвядомасці, і ўяўленні пра будучы калапс чалавечай цывілізацыі (што часткова пераклікаецца з ідэямі панка). Таксама некаторыя выканаўцы трэш-металу пішуць тэксты пад уражаннем літаратурных твораў (напрыклад, некаторыя песні Metallica напісаны пад уражаннем твораў Говарда Лаўкрафта і Кена Кізі). У супрацьлегласць іншым экстрэмальным напрамкам у музыцы, трэш-метал часта звяртаецца да станоўчых сацыяльных з'яў, да прыкладу тэма энвайранменталізма прасочвалася ў творчасці груп Evildead, Nuclear Assault і многіх іншых.
У трэш-метале вылучыліся такія падстылі, як тэхна-трэш (Mekong Delta, Annihilator), красовер-трэш (DRI), груў-метал (Pantera, Lamb of God), брутальны трэш-метал (Vulcano, Possessed), меладычны трэш-метал (Sanctity).
Трэш-метал, у якім прысутнічаюць элементы панка ў большай колькасці, чым у класічным трэш-метале, носіць назву красовер-трэш, або для сцісласці красовер. Агульнае гучанне дадзенага жанру паддаецца большаму ўплыву панка, чым класічны трэш-метал і змяшчае ў сабе больш метал-элементаў, чым традыцыйны хардкор-панк і трэшкор. Красовер часта агрэсіўней і хутчэй традыцыйнага панка з прычыны большага ўплыву трэш-металу на яго гучанне. Піянерамі гэтага жанру былі Nuclear Assault, Dirty Rotten Imbeciles, Stormtroopers of Death, Suicidal Tendencies, Cryptic Slaughter, SSD, DYS, Cro-Mags і Septic Death.
Красовер аб'яднаў у сабе больш павольныя трэшовыя рыфы і разрыўныя гітарных рыфы, які звычайна сустракаюцца ў хардкоры, і спрыяў з'яўленню яшчэ двух вытворных жанраў - такіх, як груў-метал (часам сустракаецца назва пост-трэш) і металкор. Першы жанр адрозніваецца больш цяжкай цёмнай эстэтыкай метала, уключаючы гітарныя сола, уплывам класічнай музыкі, блюзавымі каранямі традыцыйнага металу, і стаіць бліжэй да традыцыйнага трэшу. Другі жанр адлюстроўвае больш эстэтыкі хардкор-панка, у ім часта адсутнічаюць гітарныя сола, аддаецца перавага рытм-секцыі.
Па версіі часопіса Classic Rock:
Па версіі сайта Allmusic.com:
Па версіі часопіса Metal Hammer:
Як і для многіх іншых музычных напрамкаў, для трэш-металу таксама можна вылучыць асобныя рэгіёны распаўсюджвання дадзенага стылю, дзе яго гучанне набывае асаблівыя, уласцівыя толькі гэтаму рэгіёну рысы. Чатыры найбольш вядомых рэгіёну наступныя:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.