музычны жанр From Wikipedia, the free encyclopedia
Груў-метал (ад англ.: groove — «рытм»), таксама пост-трэш-метал (англ.: post-thrash) альбо неа-трэш-метал — разнавіднасць экстрым-метал-музыкі.
Груў-метал | |
---|---|
Кірунак: | Экстрымальны метал |
Вытокі: | Хардкор-панк, трэш-метал, хэві-метал, дэт-метал |
Месца і час узнікнення: |
ЗША, Бразілія, пачатак 1990-х |
Разнавіднасці | |
Вытворныя: | Ню-метал |
Груў-металічныя гурты маюць тэндэнцыю выкарыстоўваць сярэднятэмпавыя трэшавыя рыфы, пры гэтым засяроджваючыся на цяжкасці і рытмічным сінкапіяванні. Звычайна гітарысты граюць нізкачастотныя пауэр-акорды і сола на сярэдніх ладах, ужываючы тэхніку глушэння струн далонню. Тэмбр характэрны моцнымі басамі, звычайна з рэзкім скажэннем. Для атрымання такога гучання выкарыстоўваюцца ў асноўным паўправадніковыя ўзмацняльнікі, хоць нярэдка выкарыстоўваюцца і лямпавыя. Як і ў большасці іншых стыляў металу, у груў-метале басовыя лініі звычайна паўтараюць рыфам рытм-гітары. Для бас-гітары паўсюдна выкарыстоўваецца эфект дысторшн. У вакальных партыях сустракаюцца трэш-металічныя выкрыкі, хрыплы хардкоравы ор і чысты спеў. Для ударных тыпова прымяненне двух бас-бочак, з акцэнтам на хвалепадобным іх выкарыстанні, а не на хуткасны басовы перастук і бласт-біты, якія выкарыстоўваюцца ў экстрэмальных металічных стылях.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.