![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a3/Arch_of_Constantine_%2528Rome%2529_-_South_side%252C_from_Via_triumphalis.jpg/640px-Arch_of_Constantine_%2528Rome%2529_-_South_side%252C_from_Via_triumphalis.jpg&w=640&q=50)
Трыумфальная арка Канстанціна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Трыумфальная арка Канстанціна (лац.: Arcus Constantini, італ.: Arco di Costantino) — трохпралётная арка, размешчаная ў Рыме паміж Калізеем і Палацінам на старажытнай Via Triumphalis. Пабудавана ў 315 годзе і прысвечана перамозе Канстанціна над Максенцыем у бітве ля Мільвійскага моста 28 кастрычніка 312 года. З’яўляецца самай позняй з захаваных рымскіх трыумфальных арак, выкарыстоўвае элементы дэкору, знятыя з больш старажытных манументаў (споліі). Акрамя таго, гэта адзіная ў Рыме арка, пабудаваная ў гонар перамогі не над знешнім ворагам, а ў грамадзянскай вайне.
Хуткія факты Трыумфальная арка Канстанціна, Краіна ...
Славутасць | |
Трыумфальная арка Канстанціна | |
---|---|
Arco di Costantino | |
![]() Трыумфальная арка Канстанціна | |
41°53′23″ пн. ш. 12°29′27″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Рым |
Будаўніцтва | 312—315 гады |
Сайт | colosseo.beniculturali.it |
![]() |
Закрыць