Трасцінскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Трасці́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Трасціно.
Трасцінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Хоцімскі раён |
Уключае | 17 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Трасціно |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 15 студзеня 1971 |
Дата скасавання | 19 красавіка 1963 |
Насельніцтва (2019) | 698 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Хоцімскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Хоцімскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Клімавіцкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Хоцімскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Васілёўскага сельсавета[1]. 11 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Першамайскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Будачка, Жукаўка, Кацярынполле, Міхайлоўка, Новааляксееўскі, Разальмоў і Ранняя Зорка)[2]. З 17 красавіка 1962 года сельсавет у складзе Клімавіцкага раёна. 19 красавіка 1963 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Забялышынскага сельсавета[3].
15 студзеня 1971 года ўтвораны зноў у складзе Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці з цэнтрам у вёсцы Трасціно ў складзе 19 населеных пунктаў: Азёрная, Бруёўка, Будачка, Жукаўка, Кацярынполле, Зарэчча 1, Зарэчча 2, Маркаўка, Міхайлоўка, Новавасільеўскі, Падлесная, Разальмова, Ранняя Зорка, Трасціно, якія былі перададзены са складу Забялышанскага сельсавета, і Боркі, Васілёўка 2, Красны, Круглы, Пагранічнік, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Хоцімскага пассавета[4]. 24 лютага 1982 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Хоцімскага пассавета перададзены вёскі Боркі, Васілёўка 2 і пасёлкі Круглы, Пагранічнік[5]. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Янаўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Азёраўка, Альшоў 2, Бесядскі Прудок, Васілёўка 1, Васілёўка 2, Дружба, Канаўка, Малуноўка, Шаладонаўка, Янаўка і пасёлкі Круглы, Пагранічнік)[6]. 30 снежня 2010 года скасавана вёска Канаўка[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 год (6 населеных пунктаў) — 707 чалавек[8], з іх 95,8 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,8 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 698 чалавек[10].