From Wikipedia, the free encyclopedia
Томас Бабінгтан Маколей (англ.: Thomas Babington Macaulay, 25 кастрычніка 1800, Ротлі-Тэмпл, Вялікабрытанія — 28 снежня 1859, Лондан) — брытанскі гісторык і палітычны дзеяч.
Томас Бабінгтан Маколей | |
---|---|
англ.: Thomas Babington Macaulay, 1. Baron Macaulay of Rothley | |
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1800[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 28 снежня 1859[1][2][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Zachary Macaulay[d][5][6] |
Маці | Selina Mills[d][5][6] |
Род дзейнасці | гісторык, палітык, паэт, паэт-адвакат, пісьменнік, абаліцыяніст |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Кембрыджскім універсітэце.
У 1833—1838 гадах член Вярхоўнага савета пры віцэ-каралю Індыі: кіраваў складаннем крымінальнага кодэкса, правёў рэформу асветы, накіраваную на пашырэнне сеткі школ і прымусовае ўкараненне англійскай культуры і мовы.
Ваенны міністр Вялікабрытаніі ў 1839—1841 гадах.
Выступаў супраць ідэі ўсеагульнага выбарчага права, у якім бачыў пагрозу цывілізацыі.
Аўтар «Гісторыі Англіі» з 1685 па 1702 (т.1—5, 1849—1861), а таксама папулярных гістарычных твораў, дзе ў бліскучай літаратурнай форме паказваў гісторыю Англіі як няспынны рух да росквіту пад кіраўніцтвам вігаў. Самай значнай падзеяй сусветнай гісторыі лічыў англійскую «Славутую рэвалюцыю» (дзяржаўны пераварот 1688—1689).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.