Твіндэк
міжпалубная прастора на судне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Твіндэ́к[1] (англ.: tween-deck, ад англ.: between — «паміж» і англ.: deck — «палуба») — прастора ўнутры корпуса судна паміж двума палубамі або паміж палубай і платформай.
На шматпалубных суднах твіндэкі маюць некалькі ярусаў. На аднапалубных суднах яны размяшчаюцца ў набудовах (баках, ютах) або паміж галоўнай палубай і платформамі, якія дзеляць трумы па вышыні. У твіндэках размяшчаюцца каюты. грузавыя і іншыя памяшканні. Доступ у твіндэкі забяспечваецца праз люкі, бакавыя парты або па падоўжным праездам з кармы ці носу судна.