From Wikipedia, the free encyclopedia
Бак (нідэрл.: bakbak) — надбудова ў насавой частцы палубы, якая даходзіць да фарштэўня. Бакам называюць таксама і ўсю пярэднюю частку палубы (спераду ад фок-мачты або насавой надбудовы)[1].
Узвышэнне над верхняй палубай у насавой частцы карабля называецца палубак[1]. Падоўжаны палубак можа займаць да 2/3 даўжыні судна[2].
Асноўнае прызначэнне бакавай надбудовы заключаецца ў павелічэнні вышыні борта ў насавой частцы карабля, што важна для забеспячэння добрай мораходнасці, аховы верхняй палубы ад залівання пры сустрэчнай хвалі і павышэння непатапляльнасці. У падоўжаным баку на грузавых судах размяшчаюць грузавыя твіндэкі, на пасажырскіх суднах — каюты.
На палубе бака або ўнутры яго звычайна размяшчаюць якарнае і швартоўнае прылады. У буйных сучасных караблеў вышыня борта звычайна досыць вялікая, і бакавай надбудовы як такой яны не маюць альбо яе існаванне тлумачыцца іншымі прычынамі (напрыклад, неабходнасцю ў дадатковых памяшканнях).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.