![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6c/Taweret.svg/langbe-640px-Taweret.svg.png&w=640&q=50)
Таўрт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Таўрт[1] — у старажытнаегіпецкай міфалогіі багіня-заступніца нараджэння, цяжарных жанчын і нованароджаных.
Хуткія факты Таўрт, Міфалогія ...
Таўрт | |
---|---|
![]() | |
Міфалогія | Рэлігія Старажытнага Егіпта і Kemetism[d] |
Сфера ўплыву | роды ў чалавека і фертыльнасць[d] |
Пол | жанчына |
Муж | Сет |
![]() |
Закрыць
Таўрт уяўлялася ў выглядзе самкі бегемота або кракадзіла з ільвінымі нагамі. Першапачаткова выконвала ролю багіні ўрадлівасці. Акрамя таго, Таўрт заступалася нябожчыкам у Дуаце (замагільным свеце), адганяла злых духаў ад жытла, таму яе выявы часта сустракаюцца на амулетах і разнастайных прадметах хатняга ўжытку. Часам пра яе згадваюць як пра жонку бога Сета.