From Wikipedia, the free encyclopedia
Тахо́метр[1] (грэч. τάχος — хуткасць + μέτρον) — прылада для вымярэння частаты вярчэння (вуглавой скорасці) дэталей (пераважна валоў) машын і механізмаў. Адрозніваюць тахометры магнітныя, вібрацыйныя, інтэгруючыя (гадзіннікавыя і электронныя), магнітна-індукцыйныя, магнітаэлектрычныя, страбаскапічныя, частотна-іспульсныя, ферадынамічныя, электронна-лічыльныя (лічбавыя), механічныя, гідраўлічныя, пнеўматычныя. Межы вымярэнняў ад 0 да 1 млн аб/мін.
У магнітна-індукцыйных тахометрах адхіленне стрэлкі прапарцыянальнае рознасці вярчальных момантаў на восі ротар і спружыны. На гэтым прынцыпе працуюць авіяцыйныя тахометры, аўтамабільныя спідометры. Сярод механічных найбольш распаўсюджаны цэнтрабежны. Тахометры, заснаваны на змене становішча рухомых мас (ураўнаважаных спружынай) пры вярчэнні. Перамяшчэнні іх прапарцыянальныя скорасці вярчэння. У гідраўлічных тахометрах змена становішча паказчыка залежыць ад ціску вадкасці, які змяняецца прапарцыянальна скорасці вярчэння, тахометры з аўтаматычным запісам паказанняў называецца тахографам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.