грузавое судна для перавозкі наліўных грузаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Та́нкер[1][2], наліўное судна (англ.: tanker, ад англ.: tank — бак, рэзервуар) — марское або рачное грузавое судна, прызначанае для перавозкі наліўных грузаў.
Танкер | |
---|---|
MCN code | 8901.20.00 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уяўляе сабой аднапалубнае судна з кармавым размяшчэннем машыннага аддзялення. Корпус танкера ўяўляе сабой жорсткі металічны каркас, да якога прымацаваная металічная абшыўка. Корпус дзеліцца перагародкамі на шэраг адсекаў (танкаў), якія запаўняюцца вадкімі або паўвадкімі грузамі (нафта, нафтапрадукты, звадкаваны газ, алей і інш.). Аб’ём аднаго танка можа складаць ад 600 да 10 000 м³ і больш для буйнатанажных танкераў. Звычайна танкеры маюць двайное дно і барты ў той частцы, дзе размешчаны танкі.
З мэтай забеспячэння астойлівасці танкера ў парожнім стане цыстэрны баласту і частка танкаў запаўняецца вадой.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.