(1759—1816) міністр юстыцыі Царства Польскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Тамаш Ваўжэцкі (польск.: Tomasz Antoni Wawrzecki; 7 сакавіка 1753, маёнтак Мейшты Браслаўскага павета Віленскага ваяводства, цяпер Ігналінскі раён Літвы — 5 жніўня 1816, Відзы Лаўчынскія Браслаўскага павета), адзін з кіраўнікоў паўстання 1794.
Тамаш Ваўжэцкі | ||||
---|---|---|---|---|
|
||||
Нараджэнне |
7 сакавіка 1759 |
|||
Смерць |
5 жніўня 1816[1][2] (57 гадоў) |
|||
Месца пахавання | ||||
Род | Ваўжэцкія[d] | |||
Бацька | Аляксандр Тадэвуш Ваўжэцкі[d][3] | |||
Маці | Барбара з Тызенгаўзаў[d] | |||
Жонка | Юзэфа з Пацаў[d][2] | |||
Веравызнанне | рымскі каталік | |||
Званне | генерал | |||
Узнагароды |
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў езуіцкай школе ў Відзах. Пасля шлюбу жыў у маёнтку жонкі Кавалёва на Ковеншчыне. Дэпутат ад шляхты Браслаўскага пав. на Чатырохгадовым сейме Рэчы Паспалітай 1788—1792, дзе выступаў 169 разоў з палымянымі прамовамі, настойваючы на прыняцці Канстытуцыі. У пачатку паўстання 1794 дзейнічаў у чыне генерала ў Браслаўскім пав., потым — у Курляндыі. Вызначыўся ў штурме Лібавы і ў бітве пад Брэстам.
Пасля паланення Т. Касцюшкі сам узначаліў паўстанне. Узяты ў палон, быў перавезены ў Пецярбург, дзе два гады знаходзіўся ў зняволенні. Пасля ўступлення на трон Паўла I вызвалены з турмы, вярнуўся на Радзіму. З цягам часу змяніў сваю палітычную арыентацыю на прарасійскую. У час вайны 1812 знаходзіўся ў Пецярбургу. Займаў у Царстве Польскім пасады сенатара, ваяводы і міністра юстыцыі.
У шлюбе з Юзэфай з Пацаў, дачкой пісара вялікага літоўскага Антонія Міхала Паца.
Памяць пра Тамаша Ваўжэцкага ўшанавана ў Браслаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. У Відзах знаходзіцца магіла.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.