From Wikipedia, the free encyclopedia
Тактаві́к[1] — від танічнага верша, колькасць складоў у якім паміж моцнымі націскамі 0—1—2 ці (часцей) 1—2—3. Часам міжнаціскны інтэрвал аб’ядноўвае чатыры ненаціскныя склады. Пропускі націскаў на метрычна моцных месцах рэдкія, затое ў трохскладовых інтэрвалах часта сустракаюцца звышсхемныя націскі на сярэднім складзе. Тактавік, такім чынам, яшчэ больш аддаляецца ад сілаба-танічнага верша, чым дольнік, займае прамежкавае становішча паміж дольнікам і акцэнтным вершам.
Верш, блізкі да тактавіка, сустракаецца ў народнай паэзіі і яе літаратурных імітацыях (напрыклад, «Песні 0заходніх славян» А. С. Пушкіна)[2][3]. У беларускую паэзію тактавік увялі на пачатку XX стагоддзя Я. Купала і М. Багдановіч.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.