Таксікало́гія[1] (ад грэч. τοξικος — яд і λογος — навука, г.зн. τοξικολογία — навука пра яды) — навука, якая вывучае ядавітыя (таксічныя) рэчывы, патэнцыйную небяспеку іх уздзеяння на арганізмы і экасістэмы, механізмы таксічнага дзеяння, а таксама метады дыягностыкі, прафілактыкі і лячэння паталагічных працэсаў у арганізме. Цесна звязана з фармакалогіяй, паталагічнай фізіялогіяй, эксперыментальная тэрапіяй.
Таксікалогія | |
---|---|
Прадмет вывучэння | таксін |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адным з найважнейшых раздзелаў таксікалогіі з’яўляецца медыцынская таксікалогія, галоўнымі задачамі якой з’яўляюцца прафілактыка, дыягностыка і лячэнне захворванняў, звязаных з уздзеяннем хімічных рэчываў і яго аддаленымі наступствамі. Медыцынская таксікалогія ўключае агульную, клінічную і прафілактычную таксікалогію[2]. Адным з напрамкаў медыцынскай таксікалогіі разглядаюць так званую лекавую таксікалогію[2].
Сярод іншых раздзелаў таксікалогіі: ваенная, судовая, харчовая, сельскагаспадарчая, прамысловая, радыяцыйная, авіяцыйна-касмічная і іншыя.
Як навука, таксікалогія ўзнікла ў сярэдзіне XIX стагоддзя[1]. Заснавальнікам расійскай таксікалогіі лічыцца Я. В. Пелікан[1][2]. У Беларусі даследаванні па таксікалогіі вядуцца з 1940-х гадоў у медыцынскіх, ветэрынарных і сельскагаспадарчых вышэйшых навучальных установах, Беларускім навукова-даследчым санітарна-гігіенічным інстытуце[1].
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.