![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e0/Farberware-Minute-Timer-White.jpg/640px-Farberware-Minute-Timer-White.jpg&w=640&q=50)
Таймер
прылада для падачы сігналу ў пэўны час / From Wikipedia, the free encyclopedia
Та́ймер[1] (англ.: timer < time: час) — прылада вытворча-тэхнічнага, ваеннага або бытавога прызначэння, якая ў зададзены момант часу выдае вызначаны сігнал або якая ўключае/выключае якое-небудзь абсталяванне праз сваю прыладу камутацыі электрычнага ланцуга.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e0/Farberware-Minute-Timer-White.jpg/640px-Farberware-Minute-Timer-White.jpg)
Большай часткай пад таймерамі маюцца на ўвазе прылады, якія адмяраюць зададзены інтэрвал часу з моманту запуску (уручную або электрычным імпульсам) з секундамерам зваротнага адліку, разам з тым існуюць таймеры, момант спрацоўвання якіх задаецца ўстаноўкай неабходнага часу сутак (так званыя таймеры рэальнага часу), у гэтым выпадку таймер мае ў сваім складзе гадзіннік або прыладу захоўвання часу, найпростым таймерам такога роду з’яўляецца будзільнік.