![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ef/Houses_Of_Parliament_Clock_Tower_%2528Big_Ben%2529.jpg/640px-Houses_Of_Parliament_Clock_Tower_%2528Big_Ben%2529.jpg&w=640&q=50)
Гадзіннік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гадзі́ннік — інструмент, які выкарыстоўваецца для ўказання, захавання і каардынацыі часу. Механічны гадзіннік, у якім выкарыстоўваецца гіравы і спружынавая крыніца энергіі, традыцыйна вядомы як хранометр. У агульным сэнсе слова «гадзіннік» азначае любую прыладу для вымярэння і адлюстравання часу.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ef/Houses_Of_Parliament_Clock_Tower_%28Big_Ben%29.jpg/640px-Houses_Of_Parliament_Clock_Tower_%28Big_Ben%29.jpg)
Гадзіннік з’яўляецца адным з найстаражытнейшых чалавечых вынаходстваў, бо чалавечая дзейнасць з цягам часу патрабавала вымярэння больш карацейшых прамежкаў часу, чым натуральныя адзінкі, як то дзень, месяц і год. Прылады, якія працуюць на некалькіх розных фізічных прынцыпах, выкарыстоўваліся на працягу тысячагоддзяў.