From Wikipedia, the free encyclopedia
Таехіра Акіяма (нар. 22 чэрвеня 1942, Токіа, Японія) — першы касманаўт Японіі, першы журналіст у космасе.
Скончыў Міжнародны сялянскі ўніверсітэт у 1966 годзе. З 1989 года ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына.
2 снежня — 10 снежня 1990 года здзейсніў палёт на касмічным караблі «Саюз ТМ-11» і арбітальнай станцыі «Мір» (асноўны экіпаж — В. М. Афанасьеў, М. Х. Манараў; пасадка на КК «Саюз ТМ-10»). У космасе правёў 8,4 сутак.
Пасля палёту працаваў намеснікам дырэктара дэпартамента навін Ці-Бі-Эс.
У красавіку 1991 года з групай японскіх журналістаў здымаў фільм пра стан Аральскага мора ў Казахстане.[3]
Пайшоў з карпарацыі ў 1995 годзе, не пагадзіўшыся з актыўнай камерцыялізацыяй тэлебачання. Арганізаваў ферму па вырошчванні рысу і грыбоў у горадзе Такінэ, прэфектура Фукусіма[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.