From Wikipedia, the free encyclopedia
Тадэвуш Валянскі (польск.: Tadeusz Wolański; 17 кастрычніка 1785, Шаўлі — 16 лютага 1865, Рыньск) — польскі гісторык і археолаг, калекцыянер.
Тадэвуш Валянскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1785[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лютага 1865[1] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | археолаг, гісторык, нумізмат, перакладчык, афіцэр |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Афіцэр напалеонаўскай арміі, удзельнічаў у кампаніі 1812 года, кавалер Ганаровага Легіёну. Пазней жыў у Рыбітвах пад Пакосцяй (Вялікая Польшча).
Займаўся гісторыяй, археалогіяй; быў вядомым калекцыянерам твораў мастацтва, асабліва манет і медалёў, асабліва грэчаскіх і рымскіх, збіраў г.зв. «старажытнасці» тутэйшыя[3] і іншаземныя, мінералы, ракавіны, насякомых (абшырная калекцыя матылёў), птушак. Вядомая была яго вялікая бібліятэка.
Прапагандыст усебаковай падтрымкі для ўсіх польскіх археалагічных збораў.
Пасля яго смерці частку збораў атрымала Кракаўскае навуковае таварыства, а яго «егіпецкія фігуркі» (быццам з па-над Балтыкі), трапілі ў зборы Кракаўскага ўніверсітэта.
Аўтар гіпотэзы пра старажытнае славянскае засяленне земляў ад Балтыйскага да Чорнага мораў, ад Палярнага кругу да Карпатаў, пра славянскае паходжанне помнікаў культуры Персіі, Этрускіі, Егіпту (лучна з клінапісам і тэкстамі зараастрызму), пра славянскае паходжанне этрускаў, пра замацаванне гэтай старажытнай цывілізацыі ў тэкстах, пісаных г.зв. славянскімі рунамі.
Частка навуковых поглядаў Валянскага ацэньвалася яшчэ пры яго жыцці як фантастычная, а сам Валянскі — як алхімік, масон, славянафіл, шукальнік філасофскага каменю і эліксіру вечнай маладосці. Разам з тым ужо сучаснікамі адзначаліся шматбаковасць яго навуковых заняткаў, яго шчырая захопленасць археалогіяй.
Сын Яна Валянскага, раднага пры двары Станіслава Аўгуста, вядомага даследніка прыроды і алхіміка, і Яны дэ Бух. Хроснік Т. Касцюшкі. Жанаты з Вільгельмінай Шрэтар.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.