![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d7/Valery_Marako%25C5%25AD_02.jpg/640px-Valery_Marako%25C5%25AD_02.jpg&w=640&q=50)
Таварыства аматараў выпіць і закусіць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Таварыства аматараў выпіць і закусіць (ТАВІЗ) — нефармальнае аб’яднанне беларускіх літаратараў 1920—1930-х гг., у якое ў розны час уваходзілі Тодар Кляшторны, Міхась Багун (аўтар назвы), Уладзімір Хадыка, Васіль Каваль, Алесь Дудар, Валерый Маракоў, Эдуард Самуйлёнак, Сяргей Дарожны, Юлі Таўбін і інш.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d7/Valery_Marako%C5%AD_02.jpg/640px-Valery_Marako%C5%AD_02.jpg)
Паводле пісьменніка Юркі Віцьбіча, гэта была спроба аб’яднаць беларускую багему, стварыць пэўную апазіцыю «пісьменніцкаму калгасу»: «Яна зьяўлялася пратэстам супраць існуючага «Пракруставага ложка». На паседжаньнях багемы без старшыні і сакратара за кухлем ці кілішкам чыталіся творы, якія пісалі для сябе, а не для друку. Тут кожны адчуваў сябе самім сабой...»[1]
Пасяджэнні праходзілі звычайна ў Менску на кватэры ў М. Багуна альбо ў шашлычнай на вул. Камсамольскай ці ў маленькай піўніцы — уніз па вул. Савецкай. У рэдкіх выпадках літаратары сустракаліся ў сутарэнні Дома пісьменніка (які размяшчаўся тады ў доме 68 па той жа Савецкай вуліцы), дзе пэўны час быў рэстаран[1].
Напады афіцыйнай крытыкі на «ТАВІЗаўцаў» былі шматлікімі і разнастайнымі аж да рэпрэсавання (высылкі, расстрэлу) яго сябраў у 1930-я гады.
У 2017 г. беларускі рэжысёр Ілья Бажко пры падтрымцы тэлеканала «БелСат» зняў фільм «Зніклая паэзія»[2].