From Wikipedia, the free encyclopedia
Сімеон Дэні Пуасон (фр.: Siméon Denis Poisson; 21 чэрвеня 1781, Піціўе, Францыя — 25 красавіка 1840, Со) — знакаміты французскі фізік і матэматык.
Бацька яго, салдат гановерскіх войскаў, дэзерціраваў з прычыны ўціску афіцэра, займаў нязначную адміністрацыйную пасаду ў горадзе Піціўе (у дэпартаменце Луары). Тут у 1781 г. нарадзіўся Пуасон. Калі сын дасягнуў падлеткавага ўзросту, бацька сам стаў яго навучаць, мяркуючы пасля накіраваць па натарыяльнай спецыяльнасці. Аднак, не бачачы, як яму здавалася, у сына здольнасцей да разумовай працы, вырашыў аддаць яго ў навучанне цырульніку. Але маладому Пуасону аднойчы даручана было зрэзаць нарыў на руцэ хворага дзіцяці, а на наступны ж дзень пацыент ад гэтай аперацыі памёр, што прывяло ў крайні адчай маладога Пуасона; ён наадрэз адмовіўся працягваць вучэнне і вярнуўся да свайго бацькі. Тады пачалася рэвалюцыя, і бацька Пуасона паспеў атрымаць больш высокую пасаду. Здарылася так, што сшыткі часопіса Політэхнічнай школы трапілі ў рукі маладога Пуасона, які пачаў праглядаць іх, і рашаць задачы, знаходзіць верныя рашэнні. Тады бацька змясціў яго ў цэнтральную школу, у Фантэнбло. Адзін з выкладчыкаў, адкрыўшы ў вучне незвычайныя здольнасці, пачаў займацца з ім і потым падрыхтаваў яго да іспыту ў політэхнічную школу, куды ў 1798 г. 17-гадовы Пуасон паступіў першым па іспыту.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.