From Wikipedia, the free encyclopedia
Сімвалі́зм:
Сімвалізм як мастацкі стыль узнік у сяр. 19 ст. як альтэрнатыва рэалізму ды натуралізму. Непасрэднымі яго папярэднікамі лічацца Ш. Бадлер і Э. По, першымі сімвалістамі — французскія паэты П. Верлен, А. Рэмбо, С. Малармэ. У 1886 г. Жан Марэа апублікаваў «Маніфест сімвалізму», у якім дэкларуе непрыманне простага апісання фактаў, імкненне адлюстраваць ідэальнае, знайсці форму, якая здолее максімальна раскрыць гэты ідэал. Тэксты паэтаў-сімвалістаў шматзначныя, багатыя на метафары, у іх часта сустракаюцца містычныя матывы, тэмы смерці, нематэрыяльнага свету. Першым сімвалістам уласцівая дэкадэнцкая эстэтыка, у пазнейшых аўтараў гэта менш прыкметна.
Да сімвалізму належыць, альбо адчула яго моцны ўплыў, творчасць такіх аўтараў, як М. Метэрлінк, Э. Вэрхерн, П. Адам, У. Блэйк, О. Уайльд, У. Ейтс, Т. Эліят, К. Бальмонт, В. Брусаў, Д. Меражкоўскі, А. Блок і шмат іншых. Рысы сімвалізму можна заўважыць у творчай спадчыне беларускіх паэтаў — Я. Купалы, М. Багдановіча, А. Гаруна.
Нарадзіўшыся ў межах літаратуры, сімвалізм пранік і ў іншыя галіны мастацтва. Вядомыя мастакі-сімвалісты — Г. Маро, А. Рэдон, А. Фантэн-Латур, Л. Бакст. Да сімвалізму часам адносяць скульптуру А. Радэна і жывапіс Э. Мунка. У музыцы адбітак сімвалізму нясуць творы К. Дэбюсі, Р. Вагнера. У першыя гады 20 ст. сімвалізм паступова губляе папулярнасць, і да пачатку 1-й сусветнай вайны (1914) фактычна саступае месца новым, мадэрністычным мастацкім плыням.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.